Noorderlicht Biennale PLAY! 2027 — удзел у біенале для фатографаў(-ак) і lens-based творцаў
Noorderlicht — нідэрландская платформа з Гронінгена, якая працуе з фатаграфіяй і іншымі медыя, заснаванымі на выкарыстанні камеры (lens-based media).
Для каго:
Фатографы(-кі) і мастакі(-чкі), якія працуюць з lens-based медыя: фатаграфіяй, відэа, інсталяцыяй, ШІ і генератыўнымі практыкамі, інтэрактыўнымі і гульнявымі працамі, публікацыямі і гібрыднымі фарматамі.
Пра біенале:
Тэма біенале 2027 года — PLAY! Гульня разглядаецца як прастора для эксперыментаў і магчымасць па-іншаму паглядзець на свет. Яна можа прыносіць радасць, правакаваць, ставіць пад сумнеў звыклае і нават станавіцца формай палітычнага выказвання.
Арганізатары(-кі) прапануюць адысці ад логікі лічбавых платформаў, якія ператварылі гульню ў бізнес-мадэль, заснаваную на бясконцай пракрутцы стужкі, наборы балаў і выпадковых узнагародах, і даследаваць творчы і крытычны патэнцыял гульні.
Фармат:
- Біенале адкрыецца ў верасні 2027 года ў трох паўночных правінцыях Нідэрландаў — Гронінген, Фрысландыя і Дрэнтэ;
- У праграме будзе каля 75 творцаў;
- Можна падаць ужо гатовую працу, адаптаваць зробленую раней або прапанаваць новую.
Што прапануецца:
- Ганарар для абраных творцаў — памер у анонсе не пазначаны;
- Вытворчасць бярэ на сябе Noorderlicht: друк і афармленне ў рамы, страхоўку і транспарціроўку прац.
Ці пакрываюцца дарога і пражыванне мастакоў(-чак) на адкрыццё, у анонсе не пазначана.
Як падавацца:
Праз платформу Zealous(знешні сайт). Падача платная — 5 EUR за кожны праект. Пералік матэрыялаў для заяўкі і падрабязныя ўмовы — на старонцы падачы.
Арганізатар: Noorderlicht, Гронінген. Куратарства — Marijn Bril і Grażyna Siedlecka.