Перайсці да асноўнага зместу

Nordic Culture Point: гранты да 20 000 EUR на кароткатэрміновыя культурныя сеткі ў Балтыі і Скандынавіі

NNordic Culture Point
4 верасня 2026, 15:59 EEST
Данія, Эстонія, Фінляндыя, Фарэрскія астравы, Грэнландыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Швецыя, Аландскія астравы
Бясплатна
20 000 EUR

Short-term network funding — частка Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture, якая падтрымлівае мастацкае і культурнае супрацоўніцтва паміж краінамі Скандынавіі і Балтыі. Фінансаванне накіраванае на абмен ведамі, кантактамі і цікавасцю да скандынаўскага і балтыйскага мастацтва і культуры.

Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) і культурныя дзеячы(-ккі) — куратары(-кі), прадзюсары(-кі), літаратурныя перакладчыкі(-цы), рэдактары(-кі), даследчыкі(-цы) — у любой сферы мастацтва і культуры. Падавацца могуць як асобы, так і арганізацыі.

Трэба быць рэзідэнтам(-кай) Скандынавіі (Даніі, Фінляндыі, Фарэрскіх астравоў, Грэнландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі або Аландскіх астравоў) або Балтыі (Эстоніі, Латвіі, Літвы) — грамадзянства краіны не патрабуецца. Арганізацыі і інстытуцыі павінны быць зарэгістраваныя ў адной з гэтых краін.

Сетка павінна ўключаць партнёраў мінімум з трох краін Скандынавіі і/або Балтыі; дадатковыя партнёры па-за рэгіёнам таксама дапускаюцца.

Фінансуюцца:

  • Сустрэчы і абмен ідэямі і ведамі;
  • Развіццё сетак, якія ў будучыні могуць прывесці да сумесных праектаў;
  • Серыі сумесных сустрэч, канферэнцый, варкшопаў, абменаў і сумеснага навучання працягласцю да 1 года.

Не фінансуюцца: рэалізацыя мастацкіх і культурных пастановак, туры або асобныя мерапрыемствы; ужо праведзеныя актыўнасці; вытворчыя выдаткі.

Фінансаванне: да 20 000 EUR, пры гэтым унёсак Nordic Culture Point можа пакрываць максімум 70% бюджэту праекта. Агульнае фінансаванне ад Nordic-Baltic Mobility Programme і іншых панскандынаўскіх арганізацый не павінна перавышаць 85% бюджэту.

Калі: праект можа стартаваць не раней чым праз 8 тыдняў пасля дэдлайну падачы і доўжыцца да 1 года.