Nordic Currents — ад 100 000 да 800 000 EUR на культурніцкія праекты з нардычнымі партнёрамі
Nordic Council of Ministers запускае новую міжнародную культурніцкую ініцыятыву на 2027–2028 гады і прымае праектныя заяўкі ад арганізацый з еўрапейскіх краін-суседак Паўночнай Еўропы. Падаюцца толькі ўстановы, і ў кожнай заяўцы мусяць быць прынамсі два партнёры з розных нардычных краін.
Для каго:
- Арганізацыі з еўрапейскіх краін-суседак Паўночнай Еўропы: культурніцкія арганізацыі, установы, прамоўтары, фестывалі, прадакшны, а таксама амбасады і дыпламатычныя місіі ў супрацы з дзеячамі(-камі) мастацтва і культуры;
- Найперш маюцца на ўвазе Бельгія, Эстонія, Францыя, Германія, Ірландыя, Літва, Латвія, Нідэрланды, Польшча і Вялікабрытанія;
- Абавязковая ўмова — прынамсі два партнёры з розных нардычных краін, якія актыўна ўдзельнічаюць цягам усяго праекта;
- Індывідуальныя заяўкі не прымаюцца.
Што можа ўключаць праект:
- Публічныя культурніцікія падзеі — фестывалі, праграмы, серыі ці іншыя куратарскія фарматы, самастойныя або ўбудаваныя ў існуючыя структуры;
- Развіццё сектару — праект абавязкова мусіць мець вымярэнне пабудовы сетак, абмену ведамі і іншых формаў развіцця галіны.
Што прапануецца: фінансаванне ад 100 000 да 800 000 EUR на праект. Агульны фонд ініцыятывы — 800 000 EUR, таму падтрымку атрымаюць ад аднаго да васьмі праектаў. Суфінансаванне з мясцовых, нацыянальных ці іншых крыніц — абавязковая ўмова.
Калі і дзе: праекты мусяць адбыцца паміж 1 чэрвеня 2027 і 1 чэрвеня 2028 года. Дзейнасць праходзіць пераважна ў краіне, дзе базуецца арганізацыя-заяўнік; калі ў праекце ёсць партнёры з іншых еўрапейскіх краін, частка падзей можа адбывацца ў іх краінах.
Праграма мусіць уключаць прадстаўніцтва ўсіх нардычных краін — з мастакамі(-чкамі) і культурнымі дзеячамі(-камі) з Даніі, Фарэрскіх астравоў, Фінляндыі, Грэнландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі і Аландскіх астравоў.
Дэдлайн: заяўкі прымаюцца праз анлайн-партал толькі ў акно з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2026 года. Абраныя праекты публічна абвесцяць у траўні 2027 года.
Як падавацца: праз анлайн-партал, які адкрыецца 1 кастрычніка 2026 года.