November Salon Art Prize 2026 — анлайн-конкурс жывапісу і графікі з галоўнымі прызамі па 15 000 USD
Salon Art Prize (да 2026 года — PleinAir Salon) — штомесячны анлайн-конкурс жывапісу і графікі амерыканскіх часопісаў PleinAir і Fine Art Connoisseur, якія выдае Streamline Publishing.
Для каго:
Мастакі(-чкі), якія працуюць з традыцыйным двухмерным жывапісам і графікай, — у любых стылях і тэхніках, не толькі пленэрных. Абмежаванняў па краіне няма.
Не могуць падавацца:
- Супрацоўнікі(-цы) і партнёры(-кі) Streamline Publishing і іх блізкія сваякі;
- Тыя, хто ўжо атрымаў Grand Prize, — на галоўны прыз; у астатніх узнагародах удзельнічаць могуць.
Фармат:
Толькі анлайн. Лістападаўскі цыкл — частка 16-га гадавога конкурсу (красавік 2026 – люты 2027). Працы падаюць у 19 катэгорый па тэматыцы і тэхніках; у пленэрных катэгорыях праца павінна быць цалкам напісаная на пленэры, без дапрацоўкі ў майстэрні.
Што прапануецца:
Штомесячныя ўзнагароды:
- 1-е месца — 600 USD (≈ 535 EUR) і публікацыя на сайце Fine Art Connoisseur і ў рассылках Fine Art Today і Plein Air Today;
- 2-е месца — 400 USD;
- 3-е месца — 300 USD;
- Пераможцы катэгорый — па 50 USD;
- Усе пераможцы месяца — паказ у часопісах PleinAir і Fine Art Connoisseur, сертыфікат і прасоўванне ў сацсетках конкурсу.
Гадавы конкурс (пераможцы месяцаў трапляюць туды аўтаматычна):
- Два Grand Prize па 15 000 USD (≈ 13 400 EUR) з працай на вокладцы PleinAir або Fine Art Connoisseur;
- 2-е месца — 4 000 USD, 3-е — 2 000 USD;
- Тры ганаровыя згадкі па 750 USD;
- Узнагароды за тэхніку па 500 USD: акрыл, графіка, гуаш, алей, пастэль, акварэль.
Колькі каштуе ўдзел:
- З 1-га да 15-га чысла кожнага месяца (early bird): першая праца — 29 USD, кожная наступная — 12 USD;
- З 16-га чысла да канца месяца: першая праца — 40 USD (≈ 36 EUR), кожная наступная — 16 USD.
Адна праца ў некалькіх катэгорыях лічыцца асобнымі заяўкамі, і ўнёсак плацяць за кожную катэгорыю.
Для заяўкі патрэбныя:
- Бясплатны акаўнт на ShowSubmit;
- Выявы прац у JPEG (sRGB), да 32 MB кожная.
У адным месячным цыкле можна падаць да 25 заявак.
Адбор:
Фіналістаў(-к) абвяшчаюць за тыдзень да вынікаў. У кожнай катэгорыі выбіраюць аднаго(-у) пераможцу і адну ганаровую згадку; калі прац мала або яны недастаткова якасныя, узнагароду ў катэгорыі могуць не прысуджаць. Адна праца можа перамагчы толькі раз.
Таймлайн:
- Вынікі лістападаўскага цыклу — 31 снежня 2026 года ў анлайн-трансляцыі;
- Гадавых пераможцаў абвяшчаюць у траўні на Plein Air Convention & Expo, куды запрашаюць 25 фіналістаў(-к).
Кантакт:
Форма на сайце конкурсу(знешні сайт).
Арганізатар:
Streamline Publishing, Inc. — выдавец часопісаў PleinAir і Fine Art Connoisseur (ЗША).
Важна:
- Фатаграфія, лічбавыя і AI-выявы, друк і зафарбаваныя фота забароненыя;
- Працы павінны быць арыгінальнымі і цалкам вашымі: нельга пісаць па чужым фота (нават свабодным ад правоў), капіяваць іншых аўтараў(-к) або падаваць працы з групавых варкшопаў.