Перайсці да асноўнага зместу

NTS Supporter Radio — гадзінны мікс на тэму «Sad» і шанец трапіць у эфір лонданскага радыё

1 лістапада 2026, 23:59 GMT
1 снежня 2026 — 31 студзеня 2027
Greater London, Вялікабрытанія
Анлайн
Платна

NTS — незалежнае інтэрнэт-радыё з Лондана. У праграме Supporter Radio яно некалькі разоў на год збірае міксы ад сваіх падпісчыкаў(-чыц) на зададзеную тэму і выбраныя запісы ставіць у эфір. Тэма гэтага сезона — Sad, смутак ва ўсіх праявах: ад музыкі, што ратуе ад восеньскай хандры, да гадзіннага падарожжа ў самую цемру. Падыходзіць любы жанр — ад сумнага рэпу і оперы да слоўкору, фаду, дрылу ці дарк-эмбіенту.

Для каго:

Дыджэі(-джэйкі), меламаны(-нкі) і ўсе, хто ўмее складаць гадзінны мікс, — але толькі тыя, хто аформіў падпіску NTS Supporter. Без падпіскі падацца нельга.

Што прапануецца:

  • Эфір: выбраныя міксы пакажуць наўпрост і заархівуюць на NTS у снежні 2026 і студзені 2027 года;
  • Аўтар(-ка) самага арыгінальнага мікса атрымае запрашэнне правесці асобнае guest шоу на NTS.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Падпіска NTS Supporter;
  • Мікс на тэму «Sad» — да 60 хвілін.

Арганізатар: NTS Radio (Лондан).

NTS Supporter Radio — гадзінны мікс на тэму «Sad» і шанец трапіць у эфір лонданскага радыё — sekktor.online