Перайсці да асноўнага зместу

Numèric 2026 — даследча-творчая рэзідэнцыя ў Каталоніі пра слова і вялікія моўныя мадэлі

8 верасня 2026
2 лістапада — 1 снежня 2026
Іспанія
Бясплатна
1 000 EUR

Numèric 2026 — даследча-творчая рэзідэнцыя ад Les antípodes. У гэтым годзе праграма прысвечаная Слову і вялікім моўным мадэлям — сістэмам, якія стаяць за інструментамі штучнага інтэлекту, такімі як ChatGPT або Claude. Рэзідэнцыя запрашае працаваць з пытаннямі аўтарства, арыгінальнасці, творчасці, мыслення, разумення і сімуляцыі — не з пазіцыі ўтапічных або антыўтапічных сцэнароў, а праз мастацкую практыку, крытычную думку і даследаванне.

Для каго: мастакі(-чкі), мысляры(-кі) і навукоўцы любых дысцыплін і паходжання, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, культуры, навукі і думкі. Падавацца можна індывідуальна або калектывам. У выпадку калектыву стыпендыя дзеліцца паміж удзельнікамі(-цамі).

Магчымыя напрамкі даследавання:

  • Вялікія моўныя мадэлі як «нязручныя суразмоўцы»;
  • Супраца і трэнне паміж чалавечым і штучным інтэлектам;
  • Межы паміж разуменнем і сімуляцыяй;
  • Аўтарства, рэкамбінацыя і арыгінальнасць;
  • Мова як інструмент стварэння, памяці і сувязі;
  • Генератыўныя сістэмы, выпадковасць, пераклад, камбінаторная паэзія, аўтаматычнае пісьмо, імправізацыя і іншыя формы працы з мовай і правіламі.

Што прапануецца:

  • 1 000 EUR на кожны адабраны праект;
  • Дарога ў абодва канцы — у межах Еўрапейскага саюза;
  • Пражыванне і харчаванне на ўсе чатыры тыдні;
  • Суправаджэнне і падтрымка падчас працы.

Чаканыя вынікі:
Рэзідэнцыя завершыцца нефармальнай публічнай прэзентацыяй зробленай працы.

Вынікі могуць быць уключаныя ў публічную праграму або публікацыі Les antípodes.

Для падачы патрэбны:
• Запоўніць анлайн-форму;
• Пры жаданні дадаць PDF да 5 старонак і да 10 MB;
• Падаць прапанову на каталонскай або англійскай мове.

Кожны чалавек або калектыў можа падаць толькі адну заяўку.

Арганізатары:
Numèric 2026 — праграма Les antípodes у супрацы з Bòlit, Centre d’Art Contemporani, Girona і Museu de l’Empordà, Figueres.

Праграма падтрымліваецца Generalitat de Catalunya, Ajuntament d’Agullana, Ajuntament de Figueres і Acción Cultural Española (AC/E) праз праграму PICE – Residencias nacionales.