Перайсці да асноўнага зместу

«Нябачная праца» — майстэрня калажу для беларусак у Варшаве

Бесперапынны набор
19 верасня 2026, 12:30 — 15:30 CEST
Warszawa, Польшча
Бясплатна

«Нябачная праца» — афлайн-майстэрня калажу, прысвечаная таму, што часта застаецца ў цені: паўсядзённай працы, клопату, смеласці, вытрымцы і досведу, які жанчыны самі нярэдка перастаюць лічыць важным.

Для каго:
Беларускі, якім блізкая тэма нябачнай жаночай працы: клопату, побыту, эмацыйнай падтрымкі, адаптацыі ў эміграцыі, пошуку працы, унутранай сілы і штодзённых дасягненняў, якія часта застаюцца незаўважанымі.

Для ўдзелу не трэба мець мастацкі досвед або ўмець рабіць калажы.

Пра майстэрню:

У пачатку сустрэчы ўдзельніц чакае беражлівая размова, а пасля — творчая практыка калажу. Разам з мастачкамі Кацяй і Ірай удзельніцы будуць ствараць калажы на аснове ўласнага досведу.

Пасля майстэрні працы стануць часткай анлайн-выставы «Нябачная праца» — разам з кароткімі гісторыямі іх аўтарак.

Важна:
Фота вашага калажу і ваша гісторыя могуць быць апублікаваныя ў матэрыялах праекта: у сацсетках, анлайн-выставе або медыяпублікацыях.

Матэрыялы могуць быць апублікаваныя:

  • з вашым імем;
  • пад псеўданімам;
  • ананімна.

Публікацыя магчымая толькі з вашай згоды.

Ідэя «Нябачнай працы» з’явілася ў межах Школы інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People, якую сёлета праводзіла J4T. Праект рэалізуецца пры падтрымцы J4T.

Дзе: Варшава, ul. Jazdów 3/12

Колькасць месцаў абмежаваная.