Перайсці да асноўнага зместу

OASis Maribor — рэзідэнцыя ў Славеніі на стыку прыроды і тэхналогій з ганарарам 1 300 EUR

19 кастрычніка 2026, 23:59 UTC+2
19 — 27 лістапада 2026
Maribor, Славенія
Бясплатна
1 300 EUR

OASis Maribor — другая рэзідэнцыя OASis у Марыбары, звязаная з месцам. Удзельнікі(-цы) даследуюць дапоўненую, віртуальную і змешаную рэальнасць, штучны інтэлект, а таксама культурную і прыродную спадчыну рэгіёна праз тэмы экалогіі, энергіі і сувязі мінулага з будучыняй.

Для каго:

Мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы) і міждысцыплінарныя практыкі(-ні), якія працуюць з аналагавымі і лічбавымі медыя: гукам і візуальнай культурай, выяўленчым мастацтвам, перформансам, літаратурай, тэорыяй, практыкамі з супольнасцямі.

Абавязковая ўмова — жыць у краіне ЕС або ў краіне, якая ўдзельнічае ў праграме Creative Europe.

Працаваць можна індывідуальна або ў групе.

Чакаюць прапановы, якія:

  • звяртаюцца да жыхароў(-рак) горада і мясцовага грамадства;
  • арыгінальныя і звязаныя з мясцовым кантэкстам;
  • могуць абапірацца на даследаванне ў полі мастацтва і медыякультуры;
  • вылучаюцца высокай мастацкай якасцю.

Вітаюцца гук, візуальнае мастацтва, інтэрактыў, удзел публікі і калектыўныя практыкі.

Пра рэзідэнцыю:

Удзельнікі(-цы) працуюць з рознымі медыя, дапоўненай, віртуальнай і змешанай рэальнасцю (AR, VR, MR, XR), штучным інтэлектам, а таксама з культурнай і прыроднай спадчынай Марыбарскага рэгіёна — праз тэмы экалогіі, энергіі, гісторыі, сучаснасці і будучыні. Вынікам павінен стаць уласны твор, які аб'ядноўвае гэтыя элементы.

Праца ідзе ў KIBLA PORTAL — будынку першай тэкстыльнай фабрыкі Марыбара, заснаванай у 1922 годзе. У KIBLA ёсць таксама даследчая медыялабараторыя KIBLA2LAB з абсталяваннем для 3D-сканавання, фотаграмметрыі і XR; ці будзе яна даступная ўдзельнікам(-цам), варта ўдакладніць у арганізатараў.

Рэзідэнцыя — частка сеткі OASis – Open Art Spaces in Synergy: 13 мастацкіх пляцовак у 10 краінах, сафінансаваных праграмай Creative Europe.

Фармат:

  • Даты: 19–27 лістапада 2026 года;
  • Месца: Марыбар, Славенія;
  • Колькасць месцаў: 2.

Што прапануецца:

  • Ганарар 1 300 EUR брута;
  • Да 300 EUR на дарогу;
  • Пражыванне;
  • Доступ да студыі і працоўных прастораў;
  • Кураторская падтрымка;
  • Матэрыялы і вытворчая падтрымка — у межах узгодненага з арганізатарамі.

Пражыванне ў Марыбары можа быць асобным або агульным.

Для заяўкі патрэбныя:

  • CV або разгорнутая біяграфія (спасылка або PDF да 10 MB);
  • партфоліа або вэб-сайт;
  • мастацкая прапанова (да 300 слоў або PDF да 10 слайдаў): чаму вы хочаце ўдзельнічаць, як плануеце ўзаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю, канцэпцыя, матэрыялы і метады, вытворчыя патрэбы (калі ёсць);
  • па жаданні — кароткае відэа або аўдыя (да 3 хвілін) пра прапанову;
  • адно выразнае фота з бачным тварам (для камунікацыі праекта).

Як падавацца: даслаць усе матэрыялы адным лістом на kibla@kibla.org. Анлайн-формы няма.