Перайсці да асноўнага зместу

Onomatopee Publication Open Call — конкурс на выданне даследчай кнігі або зборніка эсэ

1 лютага 2027
Eindhoven, Нідэрланды
Бясплатна

Onomatopee — прастора ў Эйндховене (Нідэрланды), якая аб'ядноўвае выставачную пляцоўку, выдавецтва і RISO-майстэрню. Праз адкрыты набор выдавецтва шукае новыя кніжныя праекты, заснаваныя на даследаванні, крытычным аналізе або рэфлексіі над практыкай. Набор адкрыты для людзей з усяго свету і ідзе круглы год — раундамі па чатыры месяцы.

Для каго:

Усе ахвочыя з любой краіны — аўтары(-кі), мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), калектывы і інстытуцыі з кніжнымі праектамі, якія абапіраюцца на даследаванне, крытычны аналіз або рэфлексію над уласнай практыкай. Праект павінен адпавядаць місіі і тэматычным лініям Onomatopee. Ён не мусіць быць гатовым: можна падавацца і з ідэяй, і з амаль скончанай кнігай.

Не могуць падавацца:

  • Праекты мастацкай літаратуры (fiction). Гібрыдныя і эксперыментальныя фарматы, у тым ліку спекулятыўныя і эсэістычныя, магчымыя, калі праект не падаецца як мастацкі наратыў.

Фармат:

Адкрыты набор ідзе круглы год раундамі: дэдлайн кожныя чатыры месяцы. Калі не паспелі да аднаго дэдлайну, можна падацца ў наступны раўнд. Прымаюць таксама зборнікі эсэ і кнігі на аснове ўжо апублікаваных матэрыялаў, калі аўтары(-кі) тлумачаць, навошта патрэбна новае выданне.

Што прапануецца:

  • Сумесная праца з выдавецтвам на ўсіх этапах — ад зместу і формы да рэдактарскіх водгукаў;
  • Дапамога знайсці рэдактара(-ку), карэктара(-ку) і іншых людзей для вытворчасці;
  • Дапамога з дызайнам або з пошукам дызайнера(-кі);
  • Распаўсюд кнігі па ўсім свеце.

Наколькі глыбока выдавецтва ўключаецца ў праект, залежыць ад самога праекта і яго бюджэту.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Назва праекта і кароткае апісанне — да 100 слоў;
  • Падрабязнае апісанне — да 500 слоў: пра што кніга, чаму тэма важная зараз, што і каму вы хочаце сказаць;
  • Сувязь з тэматычнымі лініямі Onomatopee і тлумачэнне, чаму праекту патрэбна менавіта кніга;
  • Апісанне вашага мастацкага або даследчага падыходу і матэрыялы, якія яго паказваюць (публікацыі, урыўкі, дакументацыя выставаў);
  • Мэтавая аўдыторыя і ўяўленне пра распаўсюд;
  • Чаму вы хочаце працаваць менавіта з Onomatopee і чаго чакаеце ад супрацы;
  • Кароткая біяграфія заяўніка(-цы) або каманды і прыклады папярэдніх работ (спасылкі, CV, партфоліа);
  • Стадыя праекта і меркаваная колькасць старонак;
  • Ці абраныя ўжо дызайнер(-ка) або друкарня і чаму менавіта такі фармат;
  • Партнёры, фінансаванне і важныя для праекта тэрміны.

Па жаданні можна дадаць гатовыя тэксты і выявы, макет, эскізы, мудборд або рукапіс.

Адбор:

Пасля кожнага дэдлайну заяўкі разглядае рэдакцыя. Асабліва выдавецтва цікавяць праекты, якія ясна паказваюць сваю актуальнасць і ўклад у крытычную дыскусію, — нават калі яны не звязаныя з яго ўнутранымі тэмамі.

Таймлайн:

  • 1 лютага 2027 года — дэдлайн пятага раунду;
  • 1 чэрвеня і 1 кастрычніка 2027 года — наступныя дэдлайны;
  • Цягам трох месяцаў пасля дэдлайну выдавецтва паведаміць, ці хоча сустрэцца, каб абмеркаваць магчымую супрацу.

Кантакт: info@onomatopee.net — у тым ліку, калі ёсць праблемы з формай.

Арганізатар:

Onomatopee Projects — прастора ў Эйндховене (Нідэрланды), якая аб'ядноўвае выставачную пляцоўку, выдавецтва і RISO-майстэрню. Праграму падтрымліваюць правінцыя Паўночны Брабант, Mondriaan Fonds і Cultuur Eindhoven.

Важна:

  • Выдаткі на вытворчасць — дызайн, рэдагаванне і друк — звычайна пакрывае аўтар(-ка) праекта. Мець фінансаванне на момант падачы не абавязкова: для моцных праектаў выдавецтва дапамагае шукаць суфінансаванне;
  • Праход у раўндзе азначае запрашэнне на размову пра супрацу, а не гарантыю выдання;
  • Паўторна падаваць той самы праект можна, калі ён істотна змяніўся.