Перайсці да асноўнага зместу

ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататыпы

26 кастрычніка 2026
Athens, Грэцыя
Бясплатна
5 000 EUR

Title — BE
ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататыпы на стыку мастацтва і тэхналогій

Для каго:
Мастакі(-чкі), new media creators, creative technologists, дызайнеры(-кі), game developers, sound і visual artists, makers, creative studios, калектывы і міждысцыплінарныя каманды, якія працуюць на стыку мастацтва, дызайну, тэхналогій і digital culture.

Праграма арыентаваная на emerging practitioners, recent graduates і early-career professionals. Досвед у immersive media або advanced technologies не абавязковы, але трэба паказаць здольнасць рэалізаваць праект.

Пра праграму:
ONX Seeds — 4-месячная інкубацыйная праграма Onassis ONX для ранніх мастацкіх праектаў з моцным тэхналагічным складнікам. Яна дапамагае камандам прайсці шлях ад канцэпцыі да функцыянальнага прататыпа.

Тэма 2026 года — Soft Circuits for Hard Times.

Арганізатары шукаюць праекты, якія разглядаюць тэхналогіі не як нешта нябачнае і аддаленае, а як матэрыял для досведу, уяўлення і дызайну: тое, што можна насіць, чапаць, чуць, засяляць, выкарыстоўваць у гульні або актываваць разам з іншымі.

Што можна падаваць:

  • інтэрактыўныя аб’екты;
  • wearable або embedded systems;
  • screen-based worlds і screen-based narratives;
  • партысіпаторныя асяроддзі;
  • speculative tools і speculative design objects;
  • гульні і playable worlds;
  • рытуалы і перформатыўныя фарматы;
  • гукавыя працы і spatial audio;
  • moving image, відэа, анімацыю;
  • apps, platforms і generative systems;
  • гібрыдныя analog-digital формы.

Асабліва вітаюцца праекты, якія працуюць з аўдыторыяй не толькі як з гледачамі(-камі), але і як з удзельнікамі(-цамі), карыстальнікамі(-цамі) або сустваральнікамі(-цамі) досведу.

Што прапануюць:

  • seed funding ад 1 000 да 5 000 EUR на распрацоўку прататыпа;
  • вытворчая падтрымка ад каманды ONX;
  • індывідуальнае ментарства;
  • тэхнічныя, куратарскія і стратэгічныя кансультацыі;
  • анлайн-майстар-класы і тэматычныя воркшопы;
  • нэтворкінг з ONX, Onassis ecosystem і міжнароднай сеткай куратараў(-ак), прадусараў(-ак), фестываляў і тэхналагічных партнёраў;
  • магчымасць прэзентаваць праект на ONX.Exhibition.Athens.2027.

Фінальная выстава пройдзе 17–21 сакавіка 2027 года ў Onassis ONX studio ў Афінах. Да публічнай прэзентацыі дапусцяць толькі праекты, якія выканалі патрабаванні інкубацыі і маюць функцыянальны, канцэптуальна цэласны і тэхнічна жыццяздольны прататып.

Travel і accommodation для ўдзельнікаў(-ц), якія не базуюцца ў Афінах, пакрываюцца арганізатарамі для ўдзелу ў ONX.Exhibition.Athens.2027, калі іншае не будзе пазначана ў фінальных умовах праграмы.

Для заяўкі патрэбныя:

  • logline / кароткае апісанне праекта;
  • medium(s);
  • creative concept / long description;
  • апісанне досведу наведнікаў(-ніц);
  • technical requirements;
  • прапанаваны кантэкст інсталяцыі;
  • exhibition history;
  • bio і description of practice;
  • production plan;
  • development budget у PDF;
  • mood board / project deck у PDF;
  • portfolio ў PDF;
  • дадатковыя тэхнічныя матэрыялы або спасылкі — апцыйна.

Адбор:
Адбор уключае праверку адпаведнасці фармальным патрабаванням, экспертную ацэнку, shortlist, initial selection, анлайн-інтэрв’ю і фінальны выбар праектаў.

Інтэрв’ю з shortlisted applicants запланаваныя на 27 лістапада — 4 снежня 2026 года. Адабраным удзельнікам(-цам) паведамяць не пазней за 20 снежня 2026 года.

Крытэрыі ацэнкі:

  • арыгінальнасць і яснасць ідэі;
  • мастацкая якасць;
  • асэнсаванае выкарыстанне тэхналогій;
  • тэхнічная і вытворчая рэалістычнасць;
  • адпаведнасць тэме праграмы;
  • якасць і паўната заяўкі.

Правы і абавязкі:
Аўтары(-кі) захоўваюць інтэлектуальныя правы на свае праекты. Пры гэтым Onassis ONX павінен быць пазначаны як co-producer selected productions — “Co-Produced by Onassis ONX”.

Дэдлайн:
26 кастрычніка 2026 года
.

Старонка open call:
https://www.onassis.org/open-calls/open-call-onx-seeds-2026

Кантакт:
onx@onassis.org

Арганізатар:
Onassis ONX / Onassis Foundation