Перайсці да асноўнага зместу

ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататыпы на стыку мастацтва і тэхналогій

26 кастрычніка 2026
Athens, Грэцыя
Анлайн
Бясплатна
5 000 EUR

ONX Seeds — 4-месячная інкубацыйная праграма Onassis ONX для ранніх мастацкіх праектаў з моцным тэхналагічным складнікам. Яна дапамагае камандам прайсці шлях ад канцэпцыі да прататыпа.

Для каго: мастакі(-чкі), стваральнікі(-цы) новых медыя, крэатыўныя тэхнолагі(-ні), дызайнеры(-кі), распрацоўшчыкі(-цы) гульняў, мастакі(-чкі), якія працуюць з гукам і візуальнасцю, крэатары(-кі), творчыя студыі, калектывы і міждысцыплінарныя каманды, якія працуюць на стыку мастацтва, дызайну, тэхналогій і лічбавай культуры.

Праграма арыентаваная на аўтараў(-ак) на раннім этапе прафесійнай практыкі, нядаўніх выпускнікоў(-ц) і спецыялістаў(-ак) на пачатку кар’еры. Досвед у імерсіўных медыя або перадавых тэхналогіях не абавязковы, але трэба паказаць здольнасць рэалізаваць праект.

Тэма 2026 года — Soft Circuits for Hard Times.

Што можна падаваць:

  • інтэрактыўныя аб’екты;
  • убудаваныя сістэмы;
  • экранныя светы і экранныя наратывы;
  • удзельніцкія асяроддзі;
  • спекулятыўныя інструменты і дызайн-аб’екты;
  • гульні і гульнявыя светы;
  • рытуалы і перфарматыўныя фарматы;
  • гукавыя працы і прасторавы гук;
  • рухомую выяву, відэа, анімацыю;
  • дадаткі, платформы і генератыўныя сістэмы;
  • гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы.

Асабліва вітаюцца праекты, якія працуюць з аўдыторыяй не толькі як з гледачамі(-камі), але і як з удзельнікамі(-цамі), карыстальнікамі(-цамі) або сустваральнікамі(-цамі) досведу.

Што прапануюць:

  • Пачатковае фінансаванне ад 1 000 да 5 000 EUR на распрацоўку прататыпа;
  • Вытворчая падтрымка ад каманды ONX;
  • Індывідуальнае ментарства;
  • Тэхнічныя, куратарскія і стратэгічныя кансультацыі;
  • Анлайн тэматычныя варкшопы;
  • Нетворкінг з ONX, экасістэмай Onassis і міжнароднай сеткай куратараў(-ак), прадусараў(-ак), фестываляў і тэхналагічных партнёраў;
  • Магчымасць прэзентаваць праект на ONX.Exhibition.Athens.2027.

Фінальная выстава пройдзе 17–21 сакавіка 2027 года ў студыі Onassis ONX у Афінах. Да публічнай прэзентацыі дапусцяць толькі праекты, якія выканалі патрабаванні інкубацыі і маюць функцыянальны, канцэптуальна цэласны і тэхнічна жыццяздольны прататып.

Выдаткі на дарогу і пражыванне для ўдзельнікаў(-ц), якія не базуюцца ў Афінах, пакрываюцца арганізатарамі для ўдзелу ў ONX.Exhibition.Athens.2027, калі іншае не будзе пазначана ў фінальных умовах праграмы.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кароткае апісанне праекта;
  • Медыя / фармат працы;
  • Творчая канцэпцыя / пашыранае апісанне;
  • Апісанне досведу;
  • Тэхнічныя патрабаванні;
  • Прапанаваны кантэкст інсталяцыі;
  • Гісторыя паказаў;
  • Біяграфія і апісанне практыкі;
  • Вытворчы план;
  • Бюджэт распрацоўкі ў PDF;
  • Mood board / прэзентацыя праекта ў PDF;
  • Партфоліа ў PDF;
  • Дадатковыя тэхнічныя матэрыялы або спасылкі.

Адбор:
Адбор уключае праверку адпаведнасці фармальным патрабаванням, экспертную ацэнку, кароткі спіс, папярэдні адбор, анлайн-інтэрв’ю і фінальны выбар праектаў.

Інтэрв’ю з аўтарамі(-камі), якія трапяць у кароткі спіс, запланаваныя на 27 лістапада — 4 снежня 2026 года. Адабраным удзельнікам(-цам) паведамяць не пазней за 20 снежня 2026 года.

Крытэрыі ацэнкі:

• арыгінальнасць і яснасць ідэі;
• мастацкая якасць;
• асэнсаванае выкарыстанне тэхналогій;
• тэхнічная і вытворчая рэалістычнасць;
• адпаведнасць тэме праграмы;
• якасць і паўната заяўкі.

Правы і абавязкі:
Аўтары(-кі) захоўваюць інтэлектуальныя правы на свае праекты. Пры гэтым Onassis ONX павінен быць пазначаны як сапрадусар адабраных праектаў: “Co-Produced by Onassis ONX”.

Арганізатар: Onassis ONX / Onassis Foundation

ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататыпы на стыку мастацтва і тэхналогій — sekktor.online