Аналагавы хаб Fototeka з Румыніі збірае стужкавыя здымкі для калектыўнага друкаванага фотаальбома
Fototeka — аналагавы хаб і незалежная выдавецкая платформа з Румыніі запрашае аналагавых фатографаў і фатографак з усяго свету.
Тэма: карані. Арганізатары вітаюць прамыя, сімвалічныя, дакументальныя, інтымныя і эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.
Умовы:
- Прымаюцца толькі аналагавыя працы — лічбавыя і згенераваныя штучным інтэлектам выявы не разглядаюцца;
- Да 10 фатаграфій на адну заяўку;
- Удзел платны — 50 RON (≈10 EUR) за адну заяўку; аплата не гарантуе адбор;
- Дазволена некалькі заявак, кожная аплачваецца і разглядаецца асобна.
Для падачы патрэбны:
- Файлы ў фармаце FirstName_LastName_Number.jpg;
- Выявы мінімум 3000 пікселяў па доўгім баку;
- Здымкі, якія адказваюць тэме Roots — паасобку або як цэласная серыя (пісьмовае апісанне не патрабуецца).
Прапануецца:
- Уключэнне адабраных прац у друкаваны калектыўны фотаальбом;
- Шырэйшая падборка пададзеных выяваў можа з'явіцца на анлайн-платформах Fototeka падчас праекта.
Таймлайн:
- Абвяшчэнне спіса адабраных аўтараў(-ак) — кастрычнік 2026;
- Выхад друкаванага альбома — кастрычнік–лістапад 2026.
Як падавацца: аплаціць унёсак (50 RON) унізе старонкі open call; пасля аплаты ўдзельнікі(-цы) перанакіроўваюцца на асобную старонку для загрузкі выяваў.