Перайсці да асноўнага зместу

Open Call for Belarusian Video Artists at Traverse Vidéo Festival

15 верасня 2026
Toulouse, Францыя
Бясплатна

Тэма фестывалю 2027 года — «Час». Фестываль прапануе ўдзельнікам паразважаць пра плынь часу, пастаянныя змены і трансфармацыю. Натхненнем для тэмы сталі словы Геракліта: «Мы ўваходзім і не ўваходзім у адны і тыя ж рэкі; мы існуем і не існуем», а таксама яго знакамітая думка пра тое, што нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку. Арганізатары фестывалю звяртаюцца да мастакоў, якія даследуюць рух, зменлівасць, плынь часу, памяць, унутраны і знешні час, а таксама сам працэс бесперапыннага станаўлення — як мастацтва, так і чалавека.

Для падачы неабходна да 15 верасня даслаць:

  • спасылку на відэа (YouTube/Vimeo) або спасылку для спампоўвання;
  • кароткае апісанне працы (на беларускай, рускай або англійскай мове);
  • інфармацыю пра аўтара (імя, кароткая біяграфія).

Працы дасылайце куратарцы Карыне Баратавай на электронную пошту: karynabarat@gmail.com з пазнакай Traverse video 2027.

Дэдлайн: 15 верасня.

Больш падрабязна пра фестываль: https://traverse-video.org

Будзем рады прадставіць новыя працы беларускіх аўтараў і пазнаёміць міжнародную аўдыторыю з сучасным беларускім эксперыментальным відэаартам.