Open Call for Solo Sets at Small Forms 2027
OPEN CALL: Small Forms 2027 — Solo Sets | Аўстрыя
Венская платформа Small Forms адкрыла набор музыкаў, саўнд-артыстаў і перформераў у сваю праграму 2027 года. Шукаюць сольныя live-праекты, якія працуюць з гукам без жанравых абмежаванняў — ад эксперыментальнай і электроннай музыкі да spoken word, гібрыдных і міждысцыплінарных практык.
Асабліва цікавяць нестандартныя падыходы да жывога выступу і ўзаемадзеяння з публікай, а таксама праекты, якія пераасэнсоўваюць звыклыя ўяўленні пра голас, шум і музычныя інструменты.
Для каго
— музыкі
— саўнд_артысты
— перформеры
— толькі сольныя праекты: 1 артыст на заяўку
Што прапануюць
- €400 ганарару за live set
- выступ працягласцю 30–60 хвілін у штомесячнай праграме Small Forms
- магчымасць у той жа дзень запісаць сесію
- запіс можа быць выдадзены ў digital-фармаце на лэйбле Small Forms
- міжнародны networking і прамо-падтрымку платформы
Для заяўкі трэба даслаць аўдыё- і відэаспасылкі, кароткае апісанне прапановы (макс. 600 знакаў) і кароткае CV на call@smallforms.org. Калі хочаце таксама зрабіць recording session — пазначце гэта ў заяўцы.
Вена, Аўстрыя
сакавік — снежань 2027, канкрэтныя даты ўзгадняюцца індывідуальна
Ддл: 11 кастрычніка 2026
Падрабязнасці і заяўка: smallforms.org/open-call-2027