Перайсці да асноўнага зместу

Оўпэн-кол «Unscripted» для мастакоў і фатографаў

10 кастрычніка 2026
Berlin, Германія
Бясплатна

Магчымасць апублікавацца ў часопісе PURPLEHAZE і прыняць удзел у выставе ў Берліне

Часопіс PURPLEHAZE сумесна з HAZEGALLERY абвясціў прыём заявак на ўдзел у восеньска-зімовым друкаваным нумары і групавой выставе ў Берліне.

Тэма выпуску і выставы — «Unscripted». Арганізатары шукаюць працы, напоўненыя напружанасцю, прысутнасцю і непрадказальнасцю, дзе працэс, матэрыял або выпадковасць вядуць аўтара да незапланаванага выніку. Да ўдзелу запрашаюцца фатографы, мастакі, перформеры, аўтары інсталяцый і стваральнікі візуальных выяў любога кірунку.

Падаваць заяўкі можна па двух кірунках:

  • Толькі друк (бясплатна) — працы будуць разгледжаны для публікацыі ў друкаванай версіі часопіса. Можна даслаць да 12 прац або адну цэласную серыю.
  • Друк і выстава (унёсак 35 €) — працы будуць разгледжаны як для публікацыі, так і для ўдзелу ў групавой выставе ў Берліне.

Па-за межамі асноўнай тэмы таксама прымаюцца модныя рэдакцыйныя матэрыялы і арт-праекты для іншых раздзелаў часопіса. Адбор адкрыты для аўтараў з усяго свету. Вынікі будуць абвешчаны да 15 кастрычніка 2026 года.