Palazzo Monti — рэзідэнцыя ў Брэшыі
Palazzo Monti — культурны цэнтр у Брэшыі, Італія. Ён аб’ядноўвае мастацкую рэзідэнцыю, выставачную прастору і прыватную калекцыю. Рэзідэнцыя знаходзіцца ў палацы XIII стагоддзя ў цэнтры Брэшыі, аздобленым фрэскамі XVIII стагоддзя. Прасторы палаца ператвораныя ў жывыя майстэрні, дзе міжнародныя і італьянскія мастакі(-чкі) могуць працаваць, жыць, даследаваць мясцовы кантэкст і знаёміцца з іншымі аўтарамі(-камі). З 2017 года Palazzo Monti прыняў больш за 250 мастакоў(-чак) з 50 краін. Падчас рэзідэнцый яны стваралі жывапіс, прынты, інсталяцыі, аб’екты з керамікі, жалеза, бронзы, мармуру, дрэва і іншых матэрыялаў, часта натхняючыся рамеснымі і вытворчымі традыцыямі італьянскага кантэксту.
Для каго: мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), фатографы(-кі), скульптары(-кі) і аўтары(-кі), якія працуюць у сферы візуальнага мастацтва.
Паводле апісання на сайце, Palazzo Monti прымае аўтараў(-ак), якія працуюць з рознымі мастацкімі практыкамі: жывапісам, фатаграфіяй, скульптурай, візуальным мастацтвам і дызайнам.
Дадатковая прастора:
У 2025 годзе Palazzo Monti дадаў да сваёй структуры Fertile — будынак плошчай 300 м² за некалькі хвілін хады ад палаца.
Падтрымка і ўмовы:
У апісанні на сайце не пазначаныя дакладныя ўмовы ўдзелу, працягласць рэзідэнцыі, фінансаванне, кошт або магчымасць пакрыцця дарогі і пражывання. Гэтыя дэталі варта ўдакладніць у форме заяўкі або непасрэдна ў арганізатараў.