Перайсці да асноўнага зместу

Paper Photo Award / Paper Photo Dummy Award 2026 — конкурс на фотакніжкі і макеты

18 жніўня 2026
18 — 20 верасня 2026
Sosnowiec, Польшча
Бясплатна
2 300 EUR

Міжнародны конкурс ад Paper Photo Festival прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dummy) кніг і зінаў.

Для каго: аўтары(-кі) фотакніжак і макетаў з любой краіны.

  • Намінацыя «фотакніжка» — выдадзеныя папяровыя фотакніжкі накладам ад 30 асобнікаў, апублікаваныя з 1 студзеня 2025 па 30 чэрвеня 2026 года;
  • Намінацыя «макет» (dummy) — макеты яшчэ не выдадзеных фотакніжак і зіны, створаныя пасля 1 студзеня 2025 года (у тым ліку самавыдадзеныя накладам да 30 асобнікаў).

Прапануецца:

  • Галоўны прыз за фотакніжку — 10 000 zł (≈ 2 300 EUR);
  • Галоўны прыз за макет — 5 000 zł (≈ 1 150 EUR);
  • Шэсць твораў у кожнай намінацыі трапяць у шорт-ліст, аўтарам якіх фестываль аплаціць начлег у вечар адкрыцця;
  • Журы дадаткова ўручыць уласныя ганаровыя адзнакі;
  • Каля 30 фотакніжак і 30 макетаў у кожнай намінацыі будуць паказаны на выставе Paper Photo Award 2026 падчас адкрыцця фестывалю.

Журы: Franek Ammer (ASP у Лодзі / Fotofestiwal у Лодзі), Jakub Dziewit (Кафедра фатаграфіі UJD / unContemporary), Magdalena Guzik (Музей фатаграфіі ў Кракаве), Aneta Kowalczyk (Blow Up Press), Katarzyna Łata (Zamek Sielecki).

Таймлайн:

  • Заканчэнне прыёму — 18 жніўня 2026 года. Важна: да гэтага часу трэба не толькі запоўніць форму на сайце, але і даставіць арганізатарам асобнік кнігі або макета поштай ці асабіста.
  • Абвяшчэнне шорт-ліста — да 1 верасня 2026 года;
  • Абвяшчэнне пераможцаў і адкрыццё выставы — 18–20 верасня 2026 года, у межах Paper Photo Festival у Сасноўцы.

Для падачы патрэбны:

  • Запоўненая анлайн-форма — асобная для кожнай намінацыі;
  • Фізічны экзэмпляр кнігі ці макета, дасланы да 18 жніўня 2026 года на адрас: Sosnowieckie Centrum Sztuki – Zamek Sielecki, ul. Zamkowa 2, 41-211 Sosnowiec, Польшча (з пазнакай на канверце «PPF»).

Як падавацца: спачатку запоўніце форму для фотакніжак або форму для макетаў, а потым дашліце фізічны экзэмпляр па пазначаным адрасе. Поўны рэгламент конкурсу — PDF на сайце фестывалю.

Кантакт для кур'ерскай дастаўкі: Paweł Pytel, pawel@paperphoto.pl, тэл. +48 664-910-141.

Арганізатар(кі): Zamek Sielecki – Sosnowieckie Centrum Sztuki, Fundacja unContemporary, Muzeum Fotografii w Krakowie.