Партфоліа-рэв'ю ў межах Revela'T Contemporary Analog Photography Festival — Revela'T PORTFOLIO REVIEW 2026
Revela'T Portfolio Review — партфоліа-рэв'ю ў межах Revela'T Contemporary Analog Photography Festival, першага ў свеце фестывалю аналагавай фатаграфіі, які штогод праходзіць у Віласар-дэ-Дальт (Барселона, Іспанія). З пула заявак адбяруць 18 фатографаў і фатографак, якія атрымаюць магчымасць індывідуальна прадставіць свае праекты 11 эксперт(к)ам галіны.
Для каго: фатографы(-кі), якія працуюць з аналагавай і сучаснай фатаграфіяй.
Сесіі партфоліа-рэв'ю пройдуць 16 кастрычніка 2026 года ў Віласар-дэ-Дальт, паблізу Барселоны (Іспанія), у межах фестывалю Revela'T.
Прапануецца:
- 20-хвіліннае індывідуальнае абмеркаванне з кожным з 11 экспертаў(-ак) — усяго 3 гадзіны водгукаў за адну сесію;
- Усе 18 удзельнікаў(-ц) атрымаюць поўны пропуск на ўсе мерапрыемствы і выставы Revela'T 2026;
- Пераможца атрымае выставу і вытаворчую падтрымку на Revela'T Festival 2027.
Умовы:
- Кошт падачы — 25 EUR за праект (15 EUR для «Сяброў(-вак) Revela'T»);
- Адабраныя 18 удзельнікаў(-ц) плоцяць дадатковы ўнёсак — 100 EUR.