Перайсці да асноўнага зместу

People's Jury for 20th Five Flavours Film Festival — набор у журы фестывалю азіяцкага кіно ў Варшаве

31 жніўня 2026
10 — 17 лістапада 2026
Warsaw, Польшча
Бясплатна

People's Jury — праект, у якім Гран-пры конкурснай секцыі «Новае кіно Азіі» (Nowe Kino Azji) прысуджаюць не галіновыя эксперты(-кі), а людзі, аб’яднаныя любоўю да кіно. У гэтай секцыі паказваюць працы рэжысёраў(-ак) на пачатку кар’еры: у папярэднія гады менавіта тут польская публіка ўпершыню ўбачыла фільмы Nawapol Thamrongrattanarit, Wei Shujun, Bùi Thạc Chuyên, Riar Rizaldi, Sorayos Prapapan, Kamila Andini і Mouly Surya.

Для каго:

  • Кінаманы(-кі) ад 18 гадоў;
  • Свабоднае валоданне англійскай мовай, вусна і пісьмова, — абавязковае: усе паказы, варкшопы, сустрэчы і абмеркаванні праходзяць па-англійску;
  • Патрэбнае рэзідэнцтва ў адной з еўрапейскіх краін са спісу арганізатараў: Албанія, Андора, Аўстрыя, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чарнагорыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Іспанія, Нідэрланды, Ірландыя, Ісландыя, Казахстан, Косава, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Латвія, Паўночная Македонія, Малдова, Мальта, Манака, Германія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Швейцарыя, Швецыя, Турцыя, Украіна, Венгрыя, Вялікабрытанія, Італія. Грамадзянства менавіта гэтай краіны не абавязковае — важнае легальнае пражыванне;
  • Досвед у кінакрытыцы ці кураванні не патрабуецца — важныя цікаўнасць, адкрытасць да дыскусіі і сапраўдная захопленасць кіно;
  • Арганізатары асобна запрашаюць людзей з азіяцкіх дыяспар, якія жывуць у Еўропе;
  • З тых, хто ўжо быў у People's Jury раней, возьмуць не больш за трох.

Восем інтэнсіўных дзён журы глядзіць усе конкурсныя фільмы, удзельнічае ў абмеркаваннях і варкшопах.

Варкшопы прысвечаныя:

  • Cкладанню фестывальнай праграмы;
  • Арганізацыі кінафестываляў;
  • Сучаснай кінакрытыцы — і пісьмовай, і аўдыявізуальнай.

Што прапануецца:

  • Пражыванне ў гатэлі ў двухмесным нумары, які дзеляць з іншай асобай з журы, — 10–18 лістапада, для тых, хто не з Варшавы;
  • Харчаванне — паводле рэгламенту гэта сняданак і абед;
  • Праязныя на гарадскі транспарт у Варшаве — для тых, хто не з Варшавы;
  • Фестывальная акрэдытацыя з доступам на ўсе фільмы;
  • Поўная варкшопавая праграма;
  • Транспарт толькі ў межах Польшчы — да Варшавы і назад.

Калі і дзе: Варшава, праца журы — 10–17 лістапада 2026 года (пражыванне 10–18 лістапада). Прыехаць у Варшаву трэба не пазней за 10 лістапада, 18:00. Форму наземнага транспарту трэба ўзгадніць з арганізатарамі да 3 лістапада.

Для падачы патрэбны:

  • Запоўненая анлайн-форма;
  • Творчая праца — адказ па-англійску на пытанне: якую цікавую тэндэнцыю ці з’яву вы заўважаеце ў азіяцкім кінематографе апошніх гадоў. На выбар адна з трох формаў: эсэ (1500–2000 знакаў з прабеламі), відэаэсэ (да 5 хвілін) або падкаст (да 7 хвілін);
  • Кароткі матывацыйны ліст;
  • Згода з рэгламентам People's Jury.

Як адбіраюць: месцаў — дзевяць. Адбор ідзе ў два этапы: спачатку праверка фармальнай правільнасці заявак, потым ацэнка якасці творчай працы і матывацыйнага ліста.

Арганізатар: Fundacja Sztuki Arteria (Варшава) — арганізатарка Фестывалю азіяцкага кіно «Пяць Смакаў» (Festiwal Filmowy Pięć Smaków / Five Flavours Asian Film Festival), 20-е выданне.