Перайсці да асноўнага зместу

Performing the Present — праграма з ментарствам і рэзідэнцыяй для беларускіх творцаў ва ўзросце 18–35 гадоў

ФФонд Mochnarte
15 снежня 2026
4 студзеня — 31 траўня 2027
Польшча
Анлайн
Бясплатна

Performing the Present — адукацыйная праграма фонду Mochnarte, якая спалучае варкшопы, дыскусіі, індывідуальнае ментарства, групавую працу і вочную рэзідэнцыю ў Польшчы. Кожны(-ая) ўдзельнік(-ца) пройдзе ўвесь шлях: ад ідэі і даследавання праз эксперыменты і кансультацыі да вытворчасці і публічнай прэзентацыі ўласнага праекта.

Для каго:

Беларускія мастакі(-чкі) ва ўзросце 18–35 гадоў, якія развіваюць уласную практыку ў сучасным мастацтве: перформанс, мультымедыйнае мастацтва, відэа, інсталяцыя, міждысцыплінарныя і эксперыментальныя формы.

Праграма падыходзіць, калі вы:

  • Хочаце развіць уласны праект у межах праграмы;
  • Гатовыя працаваць з ментар(к)амі і дзяліцца досведам з іншымі ўдзельнікамі(-цамі);
  • Можаце рэгулярна далучацца да анлайн-сустрэч і прыехаць у Польшчу на рэзідэнцыю 11–18 красавіка 2027 года.

Завершаныя праекты не патрэбныя. Для фонду найперш важныя цікавая мастацкая практыка, адкрытасць да эксперыментаў, гатоўнасць інтэнсіўна працаваць і матывацыя развівацца.

Пра праграму:

Праграму вядуць мастакі(-чкі) і куратары(-кі) з шматгадовым досведам у перформансе, відэа, інсталяцыі, партысіпатыўным і міждысцыплінарным мастацтве. Іх працы паказвалі, сярод іншага, на Венецыянскай біенале, Manifesta, у MUMOK (Вена) і ZKM (Карлсруэ).

Фармат:

  • 4 студзеня – 31 траўня 2027 года — адукацыйная праграма: 10 асноўных сесій, з іх 9 анлайн і 1 вочная падчас рэзідэнцыі;
  • Анлайн-сесіі — 16 і 23 студзеня, 6, 20 і 27 лютага, 13, 20 і 27 сакавіка, 3 красавіка 2027 года (дакладны час узгадняць з удзельнікамі(-цамі) перад стартам);
  • 1 лютага – 30 красавіка 2027 года — даследаванне і развіццё ўласнага перфарматыўнага або мультымедыйнага праекта;
  • 11–18 красавіка 2027 года — рэзідэнцыя ў Mochnarte Foundation (Польшча): інтэнсіўныя варкшопы, індывідуальнае ментарства, групавыя кансультацыі і крытычныя абмеркаванні, сумесная праца і паказы work-in-progress, вочная сесія — 12 красавіка;
  • 17 красавіка 2027 года — першая публічная прэзентацыя прац у Mochnarte Foundation;
  • Травень 2027 года — кансультацыі, завяршэнне праектаў і другая публічная прэзентацыя ў Познані.

Прапануецца:

  • Удзел ва ўсёй адукацыйнай праграме, варкшопах і сустрэчах;
  • Індывідуальнае ментарства і кансультацыі падчас працы над праектам;
  • Аплату дарогі на рэзідэнцыю ў Mochnarte Foundation і назад, а таксама на прэзентацыю ў Познані;
  • Пражыванне і харчаванне падчас рэзідэнцыі і ў Познані;
  • Пакрыццё выдаткаў на матэрыялы і вытворчасць прац, створаных у межах праграмы;
  • Пакрыццё выдаткаў на выставу і публічныя прэзентацыі;
  • Дакументацыю і прамоцыю праектаў, у тым ліку анлайн і праз партнёрскія сеткі;
  • Сертыфікат аб заканчэнні праграмы.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Рэгулярны ўдзел у анлайн-сесіях;
  • Удзел у рэзідэнцыі ў Польшчы 11–18 красавіка 2027 года;
  • Праца над уласным праектам ад канцэпцыі да гатовай працы;
  • Публічная прэзентацыя праекта — 17 красавіка ў Mochnarte Foundation і ў траўні ў Познані.

Для падачы патрэбныя:

  • Партфоліа — PDF, не больш за 15 старонак: раней створаныя працы ў любым медыя з кароткімі апісаннямі (для відэа, перформансаў, анлайн-праектаў і іншых прац, што разгортваюцца ў часе, можна дадаць актыўныя спасылкі на дакументацыю);
  • Матывацыйны ліст — да 1200 знакаў: чаму вы хочаце ўдзельнічаць, чаго чакаеце ад праграмы і які аспект сваёй практыкі хацелі б развіць.

Адбор:

Адбор праходзіць у два этапы: спачатку камісія разгледзіць партфоліа і матывацыйныя лісты, потым абраных кандыдатаў(-так) запросяць на кароткае анлайн-інтэрв'ю. Крытэрыі — якасць і патэнцыял мастацкай практыкі, матывацыя і адпаведнасць інтарэсаў профілю праграмы. Колькасць месцаў — 5.

Як падавацца: даслаць партфоліа і матывацыйны ліст на performingthepresent@gmail.com.

Арганізатар: Фонд Mochnarte (Mochnarte Foundation), Польшча.