Перайсці да асноўнага зместу

Perspective Fund — 25 000–150 000 USD на дакументальныя фільмы і impact-кампаніі

Бесперапынны набор · LOI разглядаюцца па меры паступлення, дэдлайну няма. Адказ — цягам шасці месяцаў.
Анлайн
Бясплатна
150 000 USD

Perspective Fund — прыватны фонд з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае кіно як інструмент сацыяльных зменаў. Праграма Documentary Film Support дае філантрапічныя гранты, якія каманды выкарыстоўваюць на працу над фільмам. Perspective Fund асабліва цікавіць кіно, якое можа пашыраць грамадскае разуменне, уплываць на культуру або спрыяць сістэмным зменам.

Для каго:
Дакументалісты(-кі), прадусары(-кі), narrative strategists і каманды дакументальных фільмаў, якія працуюць з тэмамі, блізкімі да іх уласнага досведу, супольнасці або прафесійнай экспертызы.

  • Асноўны фокус — поўнаметражныя і кароткаметражныя дакументальныя фільмы і іх impact-кампаніі;
  • Перавага аддаецца праектам, дзе ўжо ёсць прадусар(-ка) з рэальнымі паўнамоцтвамі. Калі прадусара(-кі) пакуль няма, гэта трэба пазначыць у LOI і апісаць, як вы плануеце яго ці яе знайсці;
  • Для кароткаметражных і серыйных праектаў больш шанцаў мае запыт на impact-кампанію для цалкам прафінансаванага фільма з ужо дамоўленым распаўсюдам, чым запыт на вытворчасць;
  • Мастацкае кіно, падкасты і гібрыдныя фарматы фонд звычайна не фінансуе, хоць кожны запыт разглядае асобна;
  • Мінімальнага або максімальнага бюджэту праекта няма: важна, каб фінансавы план быў рэалістычны, а грант мог адчувальна паўплываць на лёс фільма.

Што прапануецца:
Гранты звычайна ад 25 000 да 150 000 USD (≈ 22 000–133 000 EUR) на праект. Суму вызначаюць паводле патрэбаў, стадыі і патэнцыялу ўплыву праекта.

Што можа падтрымлівацца:

  • Вытворчасць і постпрадакшн
    Падтрымка дакументальных праектаў, якія працуюць са складанымі сацыяльнымі, культурнымі або палітычнымі тэмамі і маюць патэнцыял уплываць на грамадскае разуменне, культуру або сістэмныя змены;
  • Impact-стратэгія, кампаніі і грамадскае ўцягванне
    Планаванне і рэалізацыя сацыяльнай impact-стратэгіі фільма: вызначэнне аўдыторый, пошук партнёраў, паказы, дыскусійныя матэрыялы і шырэйшыя public engagement-кампаніі;
  • Impact-арыентаваны распаўсюд
    Стратэгіі распаўсюду, якія служаць мэтам сацыяльных зменаў. Гэта могуць быць як камерцыйныя дамоўленасці пра дыстрыбуцыю, што дапамагаюць павялічыць бачнасць тэмы, так і самастойны распаўсюд фільма аўтарамі(-камі): паказы ў супольнасцях, партнёрствы з рухамі, інстытуцыйныя паказы і мэтавая публічная камунікацыя;
  • Кампенсацыя ўдзельнікам(-цам) фільма
    Падтрымка кампенсацыі людзям, чые веды, давер і асабісты досвед сталі важнай часткай дакументальнага праекта. Фонд разглядае такую кампенсацыю як этычную практыку і як тое, што можа ўзмацніць сам фільм.

Праекты, якія атрымалі грант на вытворчасць або постпрадакшн, пазней могуць разглядацца для паўторнай падтрымкі на impact-этапе.

Моцныя заяўкі павінны паказваць яснасць і прадуманасць у пяці кірунках:

  • Стратэгічная яснасць — для каго фільм, чаму важна дайсці да гэтай аўдыторыі і як фільм можа паўплываць на яе;
  • Адказнасць перад супольнасцю і размеркаванне ўлады — удзел людзей з непасрэдна закранутых супольнасцяў у прыняцці рашэнняў, стратэгіі і рэдакцыйных выбарах;
  • Экспертыза ў тэме і разуменне кантэксту — сувязь з экспертамі(-камі), удзельнікамі(-цамі), арганізацыямі, рухамі і ўжо існымі працамі ў гэтай тэме;
  • Рэалістычная вытворчасць і распаўсюд — зразумелы шлях да завяршэння фільма, бюджэт, фінансавы план, роля прадусара(-кі) і impact-арыентаваная стратэгія распаўсюду;
  • Супольнае навучанне і ўнёсак у поле — гатоўнасць дзяліцца досведам, удзельнічаць у даследаваннях, case studies, дыялогу паміж сектарамі і развіцці дакументальнай практыкі.

Асобная магчымасць:
Фонд таксама запусціў Perspective Films — invitation-only co-production initiative, якая спалучае грантавую падтрымку з hands-on executive producing для чатырох фільмаў на год.

Для Perspective Fund і Perspective Films выкарыстоўваецца адзін і той жа submission pipeline: каманды падаюць адзін LOI, але праект разглядаюць для адной з праграм, а не для абедзвюх адначасова.

Што чакаецца ад грантаатрымальнікаў(-ц):

  • Фінальная справаздача — абавязковая для ўсіх грантаў; фармат і дэталі вызначае куратар(-ка) праграмы ў грантавай дамове;
  • Стандартны грантавы маніторынг і фінансавы кантроль. На творчыя і рэдакцыйныя рашэнні ён не ўплывае — яны цалкам застаюцца за камандай;
  • Калі агульная падтрымка складае 150 000 USD і больш, фонд можа папрасіць крэдыт «in association with» — гэта вырашаюць індывідуальна.

Дэдлайн: няма — LOI разглядаюцца па меры паступлення. Адказ прыходзіць цягам шасці месяцаў: адмова або запрашэнне даслаць дадатковыя матэрыялы.

Як падавацца: запоўніць форму Letter of Inquiry (LOI) для фільмаў. Поўныя заяўкі фонд прымае толькі па запрашэнні: калі LOI пройдзе далей, адбудзецца некалькі размоў з куратарам(-кай) праграмы, і толькі пасля гэтага могуць запрасіць падаць заяўку на грант.

Старонка open call: Documentary Film Support · FAQ фонда

Кантакт: hello@perspectivefund.org — для агульных пытанняў.

Арганізатар: Perspective Fund (ЗША).

Perspective Fund — 25 000–150 000 USD на дакументальныя фільмы і impact-кампаніі — sekktor.online