Perspective Fund — падтрымка арганізацый у полі documentary impact
Perspective Fund Organizational Support — кірунак падтрымкі для тых, хто важны для інфраструктуры documentary film impact ecosystem. Фонд імкнецца развіваць моцную сетку арганізацый, ініцыятываў і лідараў(-ак) думкі, якія робяць поле documentary impact больш справядлівым, эфектыўным і ўстойлівым.
Для каго:
Арганізацыі, ініцыятывы, платформы і thought leaders, якія працуюць у экасістэме documentary impact — развіваюць дакументальнае кіно як інструмент грамадскага ўцягвання, культурных зменаў, адвакатавання і сацыяльнага ўплыву.
Падыходзяць арганізацыі і ініцыятывы, якія:
- падтрымліваюць impact-focused дакументальныя фільмы;
- развіваюць інфраструктуру documentary impact;
- працуюць з супольнасцямі, аўдыторыямі, стратэгіямі ўплыву і доўгатэрміновым грамадскім уцягваннем;
- спрыяюць больш справядліваму, эфектыўнаму і ўстойліваму полю дакументальнага кіно.
Што падтрымліваюць:
- Агульная аперацыйная падтрымка
Гнуткае фінансаванне для стратэгічных арганізацый, якія працуюць над узмацненнем impact-focused фільмаў і поля documentary impact. - Праектная падтрымка
Фінансаванне канкрэтных праграм або ініцыятываў, якія ўзмацняюць impact-focused фільмы і развіваюць documentary impact field.
Прыклады дзейнасці, якая можа падыходзіць:
- даследаванні пра стан поля, ключавыя праблемы і магчымасці;
- праекты і арганізацыі з крэатыўнымі і стратэгічнымі падыходамі да вытворчасці, распаўсюду і impact дакументальнага кіно;
- ініцыятывы, якія пашыраюць доўгатэрміновы доступ да фінансавання і прафесійнага развіцця для historically excluded creators, strategists і лідараў(-ак) у documentary impact;
- арганізацыі і ініцыятывы, якія здымаюць сістэмныя бар’еры для ўваходу і развіцця impact-driven creators, strategists і лідараў(-ак);
- field-led organizing і калектыўныя ініцыятывы, якія ўзмацняюць супольныя намаганні ў documentary impact.
Perspective Fund звяртае ўвагу на пяць кірункаў:
- пашырэнне доступу і магчымасцяў — ва ўсім ланцужку дакументальнага сторытэлінгу: ад стварэння кантэнту да распаўсюду і доўгатэрміновай працы з супольнасцямі;
- зняцце бар’ераў — для доўгатэрміновай эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай устойлівасці арганізацый, аўтараў(-ак) і стратэгаў(-інь);
- развіццё супрацы — мадэлі, якія спрыяюць большай калабарацыі і пераразмеркаванню ўлады, рэсурсаў, увагі і прасторы для творчага вырашэння праблем;
- цэнтраванне супольнасцяў — community-informed organizing, праграмы і ініцыятывы, якія ствараюць умовы для культурных і сацыяльных зменаў;
- сістэмныя змены — уклад у развіццё прастораў і рэсурсаў для эксперыментаў з impact-інструментамі, тактыкамі і падыходамі.
Як падавацца:
Для разгляду трэба падаць Organization Support Letter of Inquiry.
Поўныя грантавыя заяўкі прымаюцца толькі па запрашэнні. Пасля разгляду LOI фонд можа папрасіць дадатковую інфармацыю.
Калі цягам аднаго месяца пасля падачы формы вы не атрымалі адказ, гэта значыць, што заяўка не прайшла далейшы разгляд на гэтым этапе.
У форме трэба пазначыць:
- імя і email асноўнай кантактнай асобы;
- назву арганізацыі;
- юрыдычны статус арганізацыі;
- сайт;
- адрас, горад, штат / рэгіён і краіну;
- агляд місіі, мэты і доўгатэрміновых задач;
- impact-стратэгію і тактыкі;
- асноўныя аўдыторыі або супольнасці;
- імёны і пасады;
- прыклады працы: case studies, даследаванні, прэса, impact reports або іншыя матэрыялы;
- дадатковыя дакументы — калі ёсць.