Перайсці да асноўнага зместу

Phenomenon Grant Program — 5000–10 000 EUR на праекты сучаснага мастацтва ў Грэцыі

30 верасня 2026
Грэцыя
Бясплатна
10 000 EUR

Phenomenon Grant — штогадовая грантавая праграма, створаная ў 2025 годзе. Яна падтрымлівае мастацкія праекты ў Грэцыі, якія працуюць з квір-, фемінісцкімі, антыкаланіяльнымі і іншымі вызваленчымі практыкамі. Праграма падтрымлівае крытычныя этапы мастацкага развіцця: даследаванне, эксперымент, супрацу, развіццё новых і ўжо існуючых праектаў. Асобная ўвага — праектам, укаранёным у грэчаскі кантэкст і звязаным з глабальнай большасцю, транслакальнай салідарнасцю і ўзаемазвязанымі сацыяльнымі барацьбамі.

Для каго:
Некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя аўтары(-кі) і калектывы, якія працуюць у сучасным мастацтве і маюць праект, звязаны з грэчаскім кантэкстам.

Падавацца могуць:

  • Некамерцыйныя арганізацыі з афіцыйнай рэгістрацыяй — напрыклад, AMKE або аналагічная юрыдычная асоба;
  • Мастакі(-чкі), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), незалежныя даследчыкі(-цы), крытыкі(-ні), педагогі(-іні), актывісты(-кі) і іншыя культурныя практыкі(-ні);
  • Калектывы без юрыдычнай асобы — у такім выпадку адзін чалавек падае заяўку ад імя калектыву і нясе адказнасць за атрыманне і размеркаванне гранта.

Важна: заяўнікі(-цы) могуць жыць па-за межамі Грэцыі, але праект павінен быць заснаваны ў Грэцыі, мець працяглую сувязь з мясцовым кантэкстам і выразную публічную частку.

Таксама перад падачай ужо трэба мець банкаўскі рахунак у грэчаскім банку — асабісты, калі вы падаяцеся індывідуальна або ад імя калектыву, ці рахунак арганізацыі, калі падаецца юрыдычная асоба. Без такога рахунку заяўка не будзе лічыцца сапраўднай.

Хто не можа падавацца:

  • Людзі, якія цяпер навучаюцца ў праграмах, што выдаюць дыплом або ступень — школа, бакалаўрыят, магістратура, дактарантура;
  • Тыя, хто ўжо атрымаў Phenomenon Grant у мінулыя гады.

Тыя, хто падаваўся раней, але не атрымаў грант, могуць падацца зноў — з тым жа праектам або з новай прапановай.

Якія праекты падтрымліваюцца:

  • Відэа і кіно як частка шырэйшага мастацкага або даследчага праекта;
  • Музыка і гук;
  • Перформанс;
  • Паэзія;
  • Візуальнае мастацтва;
  • Куратарскія праекты;
  • Выставы і паказы;
  • Даследаванні праз мастацкую практыку;
  • Сацыяльна ангажаваныя і супольнасныя ініцыятывы.

Праекты могуць быць новымі або ўжо ў распрацоўцы, але не павінны быць завершаныя на момант падачы.

Усе праекты павінны быць завершаныя цягам двух гадоў, але не пазней за 31 снежня 2028 года.

Асобныя ўмовы для розных тыпаў заяўнікаў:

  • Некамерцыйныя арганізацыі могуць падаваць праекты ў шырокім дыяпазоне фарматаў — ад даследаванняў да публічных праграм, выставак і прэзентацый.
  • Індывідуальныя аўтары(-кі) і калектывы могуць падавацца толькі з даследчыцкімі праектамі, якія не накіраваныя на вытворчасць або паказ канкрэтнай завершанай працы.
  • Калі індывідуальны аўтар(-ка) або калектыў хоча падаць праект, які будзе прадстаўлены ў некамерцыйнай прасторы ці інстытуцыі, гэта магчыма пры наяўнасці папярэдняй дамоўленасці з гэтай прасторай. Арганізатары раяць атрымаць такую дамоўленасць да падачы.

Што не падтрымліваецца:

  • Праекты, якія прадстаўляюцца камерцыйнымі галерэямі або на арт-кірмашах;
  • Work-in-progress і нефармальныя паказы — напрыклад, чыткі пасля варкшопаў або прэзентацыі рэзідэнцый;
  • Прафесійнае навучанне;
  • Варкшопы без публічнага кантэксту або працы з аўдыторыяй;
  • Лекцыі, сімпозіумы, канферэнцыі і конкурсы;
  • Вытворчасць каталогаў або публікацый індывідуальнымі аўтарамі(-камі) і калектывамі;
  • Дакументальныя або кінавытворчыя праекты як самастойныя праекты;
  • Рэзідэнцыі як асобны фармат;
  • Праекты, якія ўжо завершаныя на момант падачы.

Што можна пакрыць грантам:

Грант складае ад 5000 да 10 000 EUR і можа пакрываць да 100% бюджэту праекта. Суфінансаванне вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Грант можна выкарыстоўваць на:

  • Ганарары аўтараў(-ак), даследчыкаў(-ц), collaborators і іншых удзельнікаў(-ц) праекта;
  • Вытворчыя і даследчыя выдаткі;
  • Дарогу і пражыванне;
  • Транспартаванне;
  • Матэрыялы і выраб работ;
  • Дакументацыю, мантаж, постпрадакшн і іншыя выдаткі, непасрэдна звязаныя з публічнай рэалізацыяй праекта.

У бюджэце трэба паказваць адказнае і празрыстае выкарыстанне сродкаў, справядлівую аплату працы, этычнае планаванне і, калі рэлевантна, устойлівыя вытворчыя практыкі.

Заяўкі ацэньваюць паводле наступных крытэрыяў:

  • Поўнасць і яснасць заяўкі;
  • Бачанне праекта і яго рэалістычнасць;
  • Этычная праца з квір-, фемінісцкімі, антыкаланіяльнымі або іншымі вызваленчымі практыкамі;
  • Сувязь з лакальным кантэкстам у Грэцыі і, калі рэлевантна, транслакальная салідарнасць з глабальнай большасцю;
  • Патэнцыял доўгатэрміновага сацыяльнага, культурнага або палітычнага ўплыву;
  • Увага да экалагічнай адказнасці;
  • Досвед заяўніка(-цы) і здольнасць рэалізаваць праект.

Камітэт 2026 года:
• Athena Athanasiou — прафесарка сацыяльнай антрапалогіі ў Panteion University of Social and Political Sciences, Афіны;
• Dora García — мастачка і выкладчыца, працуе ў Барселоне і Осла з перформансам, кіно, малюнкам і тэкстам;
• Christina Li — куратарка і пісьменніца з Ганконга, базуецца ў Амстэрдаме;
• VASKOS — міждысцыплінарны мастацкі дуэт Vassilis Noulas і Kostas Tzimoulis, базуецца ў Афінах.

У заяўцы трэба падаць:

• тып заяўніка(-цы): некамерцыйная арганізацыя або індывідуальны аўтар(-ка) / калектыў;
• імя асноўнага заяўніка(-цы);
• назву арганізацыі, калі падаецца арганізацыя;
• апісанне досведу і практыкі — да 300 слоў;
• кароткае апісанне праекта — да 100 слоў;
• мэты праекта — да 200 слоў;
• метады, падыход, графік і асноўныя этапы — да 200 слоў;
• тлумачэнне, як праект працуе з квір-, фемінісцкімі, антыкаланіяльнымі або іншымі вызваленчымі практыкамі — да 200 слоў;
• сувязь з лакальным кантэкстам у Грэцыі — да 200 слоў;
• патэнцыял доўгатэрміновага ўплыву і, калі рэлевантна, экалагічную адказнасць — да 200 слоў;
• бюджэтны план — да 500 слоў;
• агульную суму запыту — ад 5000 да 10 000 EUR;
• інфармацыю пра іншыя крыніцы фінансавання, калі яны ёсць, — да 200 слоў;
• дэкларацыю пра канфлікт інтарэсаў;
• пацвярджэнне, што вы маеце юрыдычнае права падавацца на грант і атрымаць сродкі на ўжо існуючы банкаўскі рахунак у Грэцыі.

Графік:
• 1–30 верасня 2026 года — прыём заявак;
• лістапад 2026 года — абвяшчэнне рашэння;
• пачатак снежня 2026 года — усе заяўнікі(-цы) атрымаюць паведамленне;
• пасля 1 студзеня 2027 года — праекты могуць пачынацца або працягвацца;
• да 31 снежня 2028 года — праекты павінны быць завершаныя.

Дэдлайн:
30 верасня 2026 года, 23:59 UTC+3.