PhMuseum 2026 Women Photographers Grant — грант для фатографак і небінарных творцаў
Для каго:
Жанчыны і небінарныя творцы, якія прафесійна працуюць у розных сферах фатаграфіі — любога ўзросту і з любых краін.
Асобная намінацыя New Generation Prize разлічаная на фатографак да 30 гадоў уключна.
Што прапануецца:
- 1-я прэмія — 5 500 USD ≈ 4 740 EUR;
- 2-я прэмія — 2 200 USD ≈ 1 890 EUR;
- 3-я прэмія — 1 100 USD ≈ 950 EUR;
- New Generation Prize — 2 200 USD ≈ 1 890 EUR, для аўтарак(-аў) да 30 гадоў.
Асобна ідуць MPB Special Mentions: дзве адзнакі па 2 500 EUR ваўчарамі на ўжыванае фота- і відэаабсталяванне на mpb.com.
Таксама пераможцы і фіналісткі атрымліваюць:
- Персанальную выставу ў PhMuseum Lab — штаб-кватэры PhMuseum у Балонні, Італія;
- Паказы на міжнародных фестывалях;
- Інтэрв'ю на сайце Vogue Italia — аўтарку(-а) для яго выбірае Alessia Glaviano;
- Паказ фінальных праектаў на фестывалі PhotoVogue у Мілане ў 2027 годзе;
- Дзевяць бясплатных індывідуальных праглядаў партфоліа;
- Магчымасць публікацыі ў штогадовым часопісе PhMuseum.
Колькі каштуе падача:
- Да 24 верасня — зніжаны ўнёсак 35 USD ≈ 30 EUR;
- З 25 верасня па 15 кастрычніка — 40 USD ≈ 34,40 EUR.
Для заяўкі патрэбныя:
- Ад 5 да 20 здымкаў у адной заяўцы, фармат JPG або PNG, да 20 МБ кожны;
- Праектаў можна падаць некалькі, але на кожны афармляецца асобная заяўка — і аплачваецца асобны ўнёсак.
Хто адбірае:
Незалежнае журы: Elisa Medde (рэдактарка, куратарка і аўтарка), Mariela Sancari (фатографка), Yagazie Emezi (мастачка і фотажурналістка), Myriam Boulos (фатографка). Alessia Glaviano — кіраўніца Global PhotoVogue і дырэктарка фестывалю PhotoVogue — асобна выбірае працу для інтэрв'ю ў Vogue Italia.
Дэдлайн:
- Зніжаны ўнёсак — да 24 верасня 2026 года;
- Канчатковы дэдлайн — 15 кастрычніка 2026 года;
- Вынікі — да снежня 2026 года.