Перайсці да асноўнага зместу

Planet Health Film Fund — 20 000 GBP на кароткі дакументальны фільм пра здароўе і прыроду

16 лістапада 2026, 18:00 GMT
Greater London, Вялікабрытанія
Анлайн
Бясплатна

Planet Health Film Fund — новы міжнародны фонд ад студыі Earthrise і медыцынскай кампаніі Bupa разам з BAFTA Albert і SXSW London. Ён падтрымае пяць аўтарскіх кароткіх дакументальных фільмаў пра тое, як наша здароўе звязанае са здароўем навакольнага асяроддзя: што трымае нас здаровымі і злучанымі з прыродай у свеце, які хутка змяняецца. Фонд працягвае праект Planet Health Stories 2025 года.

Для каго:

Дакументалісты(-ткі) з усяго свету, старэйшыя за 18 гадоў. Галоўныя ўмовы:

  • Трэба мець за плячыма як мінімум адзін завершаны дакументальны фільм (кароткі або поўнаметражны) або падобную аўтарскую нон-фікшн працу, якую адабраў прызнаны фестываль або замовіла ці распаўсюдзіла вядомая медыйная або дакументальная платформа;
  • Галоўны(-ая) заяўнік(-ца) — рэжысёр(-ка) будучага фільма; сарэжысёры(-кі) могуць быць, але аднаго(-у) трэба пазначыць галоўным(-ай);
  • Кожны чалавек можа ўдзельнічаць толькі ў адной заяўцы;
  • На момант падачы трэба мець юрыдычна зарэгістраваную прадзюсарскую кампанію — фізічнай асобе грант не выплачваюць.

Што прапануецца:

  • Грант 20 000 GBP (≈ 24 000 EUR) кожнаму з пяці фільмаў;
  • Анлайн-праграма развіцця з майстар-класамі ад BAFTA Albert, YouTube, Together Films і іншых экспертаў(-ак) — пра рамяство, устойлівую вытворчасць, лічбавы сторытэлінг і ўплыў фільма;
  • Падтрымка Earthrise падчас вытворчасці — рэгулярныя сустрэчы і фідбэк;
  • Субцітры і творчыя цітры ад партнёра Screen Language;
  • Сусветная прэм'ера на SXSW London 2027 і глабальны рэліз на YouTube.

20 000 GBP мусяць пакрыць увесь кошт фільма і дадатковых матэрыялаў; дадатковае фінансаванне прыцягваць нельга. Правы на фільм застаюцца за аўтарамі(-камі).

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Зняць дакументальны фільм прыкладна на 10 хвілін і дзве 2-хвілінныя версіі для сацсетак — гарызантальную і вертыкальную;
  • Удзельнічаць у абавязковых анлайн-сесіях праграмы ў пачатку 2027 года;
  • Распрацаваць стратэгію, як фільм дойдзе да аўдыторыі;
  • Працаваць у межах рэдакцыйных, юрыдычных і камерцыйных умоваў фонду — яны прапісаныя ў Terms & Conditions.

Патрабаванні да фільма:

  • Толькі дакументальнае кіно, без ігравой драматургіі;
  • Завершаны самастойны твор, а не тызер або пілот для поўнаметражнага фільма;
  • Праект можа быць у распрацоўцы і мець папярэднія здымкі, але яшчэ не павінен быць у вытворчасці або постпрадакшне;
  • Мова фільма — любая, з субтытрамі паводле ўмоваў фонду;
  • Кантэнт, створаны штучным інтэлектам, у матэрыялах для гледачоў(-чак) выкарыстоўваць нельга.

Для заяўкі патрэбныя:

Заяўку падаюць па-англійску праз анлайн-форму. Трэба паказаць, што ў вас ёсць доступ да гісторыі і галоўных герояў(-інь) фільма. Поўны пералік пытанняў — у форме і ў творчым брыфе.

Таймлайн:

  • Снежань 2026 года — адказы заяўнікам(-цам);
  • Пачатак студзеня 2027 года — абвяшчэнне пяці пераможцаў і старт праграмы;
  • Студзень–травень 2027 года — распрацоўка, здымкі і постпрадакшн;
  • 26 траўня 2027 года — прэм'ера на SXSW London;
  • 11 чэрвеня 2027 года — прыз глядацкіх сімпатый.

Перад падачай абавязкова прачытайце Terms & Conditions і FAQ.

Кантакт: planethealth@earthrise.studio

Арганізатар: Earthrise і Bupa ў партнёрстве з BAFTA Albert і SXSW London; пры падтрымцы YouTube, Together Films і Screen Language.