Перайсці да асноўнага зместу

Прэзентацыя беларускіх кінапраектаў на Еўрапейскім кінарынку Берлінале 2027

27 кастрычніка 2026
10 — 16 лютага 2027
Berlin, Германія

Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) — арганізацыя, створаная ў эміграцыі ў 2022 годзе для падтрымкі незалежных беларускіх кінематаграфістаў(-ак). З 2023 года яна прадстаўляе беларускія праекты на European Film Market (EFM) — кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Мэта — звязаць аўтараў(-рак) з прадзюсарамі(-камі), sales agents, фестывалямі і кінафондамі і зрабіць беларускія гісторыі больш заўважнымі ў еўрапейскім культурным полі.

Для каго:

Для беларускіх кінематаграфістаў(-ак), якія шукаюць еўрапейскіх партнёраў(-ак) і працуюць незалежна ад беларускай дзяржаўнай сістэмы фінансавання кіно. Падавацца могуць і вядомыя аўтары(-кі), і аўтары(-кі) на раннім этапе кар'еры.

Прымаюцца поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя праекты з міжнародным патэнцыялам на розных стадыях распрацоўкі.

Што прапануецца:

  • Прэзентацыя праекта на Еўрапейскім кінарынку падчас 77-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю;
  • Падрыхтоўка да кінарынку з ментаркай Leena Pasanen — незалежнай кінаэксперткай і кансультанткай з Фінляндыі — і ментарам Stefano Tealdi — італьянскім прадзюсарам, рэжысёрам і экспертам па дакументальным кіно;
  • Магчымасць знайсці прадзюсараў(-ак), sales agents, фестывалі і кінафонды для далейшай працы над фільмам.

Адбор: праекты адбіраюць кінакрытыкіня Irena Kaciałovič і кіназнаўца, арганізатар фестываляў Igor Soukmanov.

Падзея пройдзе 10–16 лютага 2027 года ў Берліне.

BIFA — беларускія кінапраекты на Еўрапейскім кінарынку Берлінале 2027 — sekktor.online