Перайсці да асноўнага зместу

Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — стыпендыі 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце

8 верасня 2026, 23:59 UTC−4
31 жніўня 2027, 20:00 UTC−4
Princeton, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна
93 000 USD

Lewis Center for the Arts аб’ядноўвае акадэмічныя праграмы Прынстанскага ўніверсітэта ў крэатыўным пісьме, танцы, тэатры і музычным тэатры ды візуальных мастацтвах, а таксама Princeton Atelier. Цэнтр цесна супрацоўнічае з Princeton University Art Museum, McCarter Theatre Center і шэрагам універсітэцкіх дэпартаментаў. Ён прапануе дзве стыпендыі для мастакоў(-чак) — Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship.

Princeton Arts Fellowship

Стыпендыя для мастакоў(-чак) на раннім этапе кар’еры, чые дасягненні сведчаць пра выключны патэнцыял. Сярод магчымых заяўнікаў(-ніц) — візуальныя мастакі(-чкі), кінарэжысёры(-кі), паэты(-кі), празаікі, драматургі(-ні), дызайнеры(-кі), рэжысёры(-кі) і перформеры(-кі); спіс не вычарпальны.

  • Тэрмін — два акадэмічныя гады запар, з 1 верасня па 1 ліпеня;
  • Выкладанне абавязковае: адзін курс на семестр або — замест курса — мастацкае заданне, напрыклад пастаноўка спектакля ці стварэнне харэаграфіі са студэнтамі(-камі);
  • Стыпендыя — 93 000 USD на год;
  • У гэтым цыкле заяўкі прымаюцца толькі па напрамках Program in Dance, Program in Theater and Music Theater і Department of Music.

Hodder Fellowship

Стыпендыя для мастакоў(-чак) і аўтараў(-ак) «з куды больш чым звычайнымі інтэлектуальнымі і літаратурнымі здольнасцямі», якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні». Дае магчымасць працаваць над уласным незалежным праектам.

  • Тэрмін — адзін акадэмічны год, прызначэнне на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow;
  • Выкладанне не патрабуецца;
  • Стыпендыя — 93 000 USD;
  • Большасць тых, каго абіраюць, ужо выдалі першую кнігу або маюць значныя дасягненні ў сваёй галіне;
  • У гэтым цыкле заяўкі прымаюцца толькі па напрамках Program in Dance, Program in Theater and Music Theater, Program in Visual Arts і Department of Music.

Дэдлайн: для абедзвюх стыпендый — 8 верасня 2026 года, 23:59 EDT (9 верасня, 05:59 CEST).

Для падачы патрэбны:

  • Princeton Arts Fellowship: CV, кантакты адной асобы для рэкамендацыі (лісты дасылаць загадзя не трэба — толькі на запыт камісіі), узоры працаў і прапанова да 750 словаў пра тое, як плануецца выкарыстаць стыпендыю, што выкладаць;
  • Hodder Fellowship: рэзюмэ, праектная прапанова да 500 словаў і ўзоры працаў — тэксты, выявы, спасылкі на відэа з выступамі.

Як падавацца: праз платформу Interfolio — заяўка на Princeton Arts Fellowship і заяўка на Hodder Fellowship. Перад падачай варта прачытаць адказы на частыя пытанні.

Кантакт: lca-fellowships@princeton.edu.

Арганізатар: Lewis Center for the Arts, Princeton University (Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША).

Важна:

  • Тыя, хто ўжо атрымліваў Hodder Fellowship, не могуць падавацца на Princeton Arts Fellowship, і наадварот;
  • Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстанскага ўніверсітэта не могуць падавацца на Princeton Arts Fellowship; тыя, хто меў працяглыя і сталыя сувязі з універсітэтам, — таксама;
  • Стыпендыяты(-кі) Princeton Arts Fellowship не могуць адначасова выкладаць у іншых установах;
  • На Hodder Fellowship можна падацца не больш за два разы за жыццё.