Перайсці да асноўнага зместу

Project and Communications Officer — дыстанцыйная праца для кандыдатаў(-ак), якія базуюцца ў ЕС або Вялікабрытаніі, у Alliance for Socially Engaged Arts

4 верасня 2026, 23:59 CEST
Анлайн
Бясплатна

Alliance for Socially Engaged Arts шукае Project and Communications Officer, які(-ая) будзе дапамагаць з каардынацыяй праграм, грантаў, камунікацый і падзей і будзе працаваць разам з Senior Programme Manager.

Для каго: спецыялісты(-кі) з досведам у каардынацыі праектаў, праграмнай падтрымцы, адміністрацыі, фінансавай каардынацыі, камунікацыях або сумежных сферах.

Патрэбна мінімум 2 гады адпаведнага прафесійнага досведу.

Важна:

  • Выдатная пісьмовая і вусная англійская мова;
  • Добрыя арганізацыйныя навыкі і ўвага да дэталяў;
  • Уменне весці некалькі задач, прыярытэтаў і дэдлайнаў адначасова;
  • Досвед працы з лічбавымі камунікацыйнымі інструментамі — сайтамі, рассылкамі, сацсеткамі;
  • Уменне працаваць самастойна;
  • Веданне MS Office;
  • Гатоўнасць працаваць з міжнароднай камандай анлайн і афлайн.

Будзе плюсам досвед або цікавасць да сацыяльна ангажаванага мастацтва, community-driven practice, еўрапейскага культурнага сектара, філантропіі, грантавых праграм, non-profit сектара або міжнародных партнёрскіх праектаў.

Пра Alliance:

Alliance for Socially Engaged Arts аб’ядноўвае 13 еўрапейскіх філантрапічных фондаў, якія падтрымліваюць сацыяльна ангажаванае мастацтва і яго ролю ў пазітыўных сацыяльных зменах.

У цэнтры працы Alliance — Fellowship programme, 18-месячная праграма для лідараў(-ак) арганізацый, якія працуюць з сацыяльна ангажаваным мастацтвам у Еўропе.

Асноўныя задачы:

  • Адміністрацыйная падтрымка грантавых працэсаў;
  • Маніторынг кантрактных абавязкаў, справаздач і выніковых матэрыялаў;
  • Дапамога ў падрыхтоўцы адкрытых набораў і каардынацыі адбору;
  • Апрацоўка запытаў на аплату і кампенсацый выдаткаў;
  • Падтрымка кантрактаў з удзельнікамі(-цамі) праграмы, пастаўшчыкамі і фінансавымі партнёрамі;
  • Каардынацыя тэндараў і закупачных працэсаў;
  • Арганізацыя сустрэч, варкшопаў, падзей і праграмных актыўнасцей;
  • Падрыхтоўка пратаколаў і матэрыялаў для сустрэч;
  • Падтрымка ўнутраных сістэм, кіраванне дадзенымі і архіваванне дакументаў;
  • Кіраванне агульнай поштай Alliance;
  • Дапамога з рассылкамі, навінамі для сайта, сацсеткамі, матэрыяламі для падзей і гадавымі справаздачамі;
  • Камунікацыя з удзельнікамі(-цамі) праграмы, партнёрамі, пастаўшчыкамі і іншымі зацікаўленымі бакамі.

Умовы:

  • Частковая занятасць — 3 дні на тыдзень;
  • Пачатковы кантракт — 6 месяцаў, з магчымасцю працягнення;
  • Фармат — цалкам дыстанцыйна;
  • Патрэбна быць базавана(-ым) у ЕС або Вялікабрытаніі;
  • Магчымыя 2–4 працоўныя паездкі па Еўропе падчас кантракту;
  • Арганізацыя не забяспечвае visa sponsorship.

Кандыдатам(-кам) з Бельгіі, Францыі або Германіі прапануюць лакальны працоўны кантракт. Кандыдаты(-кі) з іншых краін будуць працаваць як фрылансеры(-кі).

Аплата: 150 EUR gross per day. Гэта поўная сума, якая выплачваецца кандыдату(-цы). Калі паводле лакальнага падатковага заканадаўства трэба налічваць VAT, ён павінен быць уключаны ў гэтую суму.

Пачатак працы: пажадана — кастрычнік 2026 года. Магчымы больш ранні або пазнейшы старт у залежнасці ад даступнасці абранага(-ай) кандыдата(-кі).

Для падачы патрэбны:

  • CV — максімум 2 старонкі;
  • Cover letter — максімум 1 старонка, з тлумачэннем цікавасці да пазіцыі і таго, чаму вы падыходзіце.

Таймлайн:
• Анлайн-інтэрв’ю — тыдзень з 21 верасня 2026 года.