«Псіхалагічная ўстойлівасць для публічных актывіст:ак» — анлайн-трэнінг пра кібербулінг і лічбавыя пагрозы
24 жніўня адбудзецца бясплатны анлайн-трэнінг для фем- і квір-актывіст:ак, якія сутыкаюцца з хейтам, кібербулінгам, пагрозамі і распаўсюдам асабістай інфармацыі праз сваю публічную дзейнасць.
Публічнасць у актывізме можа суправаджацца не толькі падтрымкай і салідарнасцю, але і хейтам, пагрозамі і распаўсюдам асабістай інфармацыі.
У выпадку фем- і квір-актывіст:ак анлайн-булінг часта мае гендарны і сексуалізаваны характар — ад прыніжэнняў і пагроз сексуалізаванага гвалту да пагроз фізічнай расправы.
На трэнінгу разбяруць, як захоўваць псіхалагічную ўстойлівасць, калі агрэсія скіраваная асабіста на вас.
Пра што пагавораць:
- Як лічбавы гвалт уплывае на псіхіку;
- Якімі могуць быць рэакцыі на анлайн-агрэсію;
- Чаму парада «проста не чытай» не працуе;
- Як абмежаваць негатыўны ўплыў кібербулінгу;
- Як рэагаваць у стрэсавай сітуацыі ў моманце і не зрабіць сабе горш;
- Як скласці асабісты план апоры;
- Як развіваць псіхалагічную ўстойлівасць.
Гэта трэнінг навыкаў з практычнымі практыкаваннямі, не групавая тэрапія.
Экспертка: Кацярына Данілава — псіхалагіня ў напрамку кантэкстуальна-паводзінавай тэрапіі, АСТ.
Арганізатаркі: актывісткі з ініцыятываў «Не одной» і mentalise, выпускніцы трэнінгу для трэнерак пры падтрымцы Human Constanta.
Колькасць месцаў абмежаваная: група да 15 чалавек.