Перайсці да асноўнага зместу

Publication Award in Contemporary Architecture (PACA) — 5 000 USD і кантракт з MIT Press на кнігу пра архітэктуру

30 лістапада 2026, 17:00 UTC−6
Бясплатна
5 000 USD

Publication Award in Contemporary Architecture (PACA) — новая прэмія для аўтараў(-рак) кніг пра сучасную архітэктуру. Яе заснавалі амерыканскае выдавецтва The MIT Press, Graham Foundation і Storefront for Art and Architecture. У адрозненне ад прэмій за ўжо выдадзеныя кнігі, PACA суправаджае кнігу ад задумы да выхаду. Гэта першы цыкл прэміі, далей яна будзе праходзіць раз на два гады.

Для каго:

Людзі з любой краіны, якія пішуць пра сучасную архітэктуру: архітэктары(-кі), даследчыкі(-цы), журналісты(-кі), крытыкі, тэарэтыкі і пісьменнікі(-цы). Ад аўтараў(-ак) чакаюць, што яны звязаныя з архітэктурнай супольнасцю і робяць свой унёсак у міжнародную дыскусію ў гэтай галіне.

Што прапануецца:

  • Кантракт на выданне кнігі ў The MIT Press — рукапіс праходзіць рэцэнзаванне;
  • Грант аўтару(-цы) 5 000 USD (≈ 4 550 EUR), які можна выкарыстаць на любыя мэты;
  • 10 000 USD (≈ 9 100 EUR) на вытворчасць кнігі;
  • Сумеснае прасоўванне кнігі праз The MIT Press, Graham Foundation і Storefront for Art and Architecture;
  • Публічная праграма вакол кнігі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Падрабязнае апісанне праекта кнігі паводле правілаў PACA;
  • Фрагмент рукапісу — мінімум уводзіны і адзін раздзел;
  • Актуальнае CV.

Адбор:

Заяўкі ацэньвае журы: Sarah Herda (Graham Foundation), Victoria Hindley (The MIT Press), Guillermo Ruiz de Teresa (Storefront for Art and Architecture), Milton S. F. Curry (Cornell University), Ana Miljacki (MIT) і Anooradha Iyer Siddiqi (Barnard College, Columbia University). Арганізатары(-кі) шукаюць арыгінальныя, добра напісаныя і грунтоўна даследаваныя кнігі з выразнай пазіцыяй, якія тычацца актуальных пытанняў архітэктуры і разлічаныя на шырокую аўдыторыю.

Таймлайн:

  • Снежань 2026 – люты 2027 года — разгляд заявак і паведамленні пра кароткі спіс;
  • Сакавік 2027 года — абвяшчэнне пераможцы.

Арганізатар:

The MIT Press разам з Graham Foundation for Advanced Studies in the Fine Arts і Storefront for Art and Architecture.

Важна:

  • Ці ёсць збор за падачу і на якой мове трэба пісаць кнігу, ва ўмовах не пазначана — варта ўдакладніць у арганізатараў.