Перайсці да асноўнага зместу

QSS Studios & Gallery — прыём выставачных праектаў на 2027/28

1 лістапада 2026, 23:00 GMT
Belfast City District, Вялікабрытанія
Бясплатна
290 EUR

Queen Street Studios (QSS) — дабрачынная арганізацыя ў Белфасце (Паўночная Ірландыя), якая з 1984 года дае мастакам(-чкам) даступныя майстэрні і выставачныя прасторы. Яе галерэі — адны з найбольшых у Белфасце, адкрытых для мастакоў(-чак) на раннім і сярэднім этапе кар'еры; штогод тут праходзіць 10–12 выстаў.

Для каго:

Мастакі(-чкі) і куратары(-кі) на любым этапе кар'еры з сольнымі або групавымі праектамі ў любым медыуме выяўленчага мастацтва. Можна прапаноўваць як новыя, так і ўжо існыя працы.

Цяпер QSS збірае прапановы выстаў на 2027/28 год у Gallery 1 і Gallery 2. Абедзве галерэі — на другім паверсе The Arches Centre, даступныя для людзей на вазку (ёсць ліфт). Планы галерэй: Gallery 1, Gallery 2.

Што прапануецца:

  • Ганарар за выставу — 250 GBP (≈ 290 EUR) за адну выставу (для групавой выставы — таксама адзін ганарар на ўвесь праект);
  • Падтрымка з маркетынгам і прасоўваннем;
  • Дакументацыя выставы.

Асобнага вытворчага бюджэту няма: у заяўцы просяць даць бюджэтныя нататкі — як вы плануеце фінансаваць больш амбіцыйныя часткі праекта. У апісанні не пазначана, ці пакрываюцца дарога, пражыванне, транспарціроўка работ і мантаж.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Абавязковая частка заяўкі — праца з публікай: варкшопы, экскурсіі, перформансы, сувязі са школамі або мясцовымі супольнасцямі, звязкі з белфасцкімі фестывалямі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая Google-форма: імя, email, тып выставы (сольная або групавая), новыя ці існыя працы;
  • Апісанне выставачнага праекта — да 2000 знакаў з прабеламі (≈ 300–350 слоў);
  • Праца з публікай — абавязковае поле;
  • Біяграфія (да 200 слоў, для групавых выставаў — на кожнага ўдзельніка(-цу)) і бюджэтныя нататкі — па жаданні;
  • 6–8 выяваў работ — адным PDF;
  • CV — адным PDF (для групавых выстаў — CV усіх удзельнікаў(-ц)).

PDF-файлы трэба адправіць на gallery@queenstreetstudios.net з тэмай «QSS 2027/28 Open Call Supporting material» — з таго самага адраса, што пазначаны ў форме. Няпоўныя заяўкі не разглядаюць. Мова заяўкі ў анонсе не пазначаная; форма — па-англійску.

Заяўкі разглядаюць паводле крытэрыяў:

  • Якасць і сіла прадстаўленых работ — 50%;
  • Сіла і яснасць выставачнай прапановы — 30%;
  • Выканальнасць у тэхнічных і фінансавых межах — 10%;
  • Праца з публікай — 10%.

Дэдлайн: 1 лістапада 2026 года, 23:00 па белфасцкім часе (2 лістапада, 00:00 CET).

Калі вам патрэбныя адаптацыі для падачы заяўкі (даступнасць), напішыце на gallery@queenstreetstudios.net да 18 кастрычніка 2026 года — каманда паспрабуе дапамагчы.

Вынікі паведамяць да пачатку снежня 2026 года.

Кантакт: gallery@queenstreetstudios.net

Арганізатар: QSS Studios & Gallery (Queen Street Studios), Белфаст.