RADA FORUM — двухдзённы форум пра моладзевую палітыку і ўзаемадзеянне сектараў
RADA FORUM: выпрацоўваем правілы ўзаемадзеяння разам — двухдзённая сустрэча, дзе моладзевыя партыі, ініцыятывы і палітыкі(-ні) разам шукаюць агульнае бачанне моладзевай палітыкі і дамаўляюцца, як супрацоўнічаць.
Форум запрашае людзей з беларускага моладзевага сектара:
- Прадстаўнікоў(-ніц) моладзевых палітычных партый;
- Прадстаўнікоў(-ніц) грамадскіх ініцыятываў;
- Актывістаў(-ак);
- Палітыкаў(-інь).
Месцаў мала: арганізатары(-кі) адбяруць удзельнікаў(-ц) так, каб на форуме былі прадстаўленыя розныя сектары.
Праграма:
Першы дзень — узаемадзеянне сектараў:
- Чаму супраца паміж сектарамі важная;
- Чаго сёння не хапае;
- World café: дзе можна супрацоўнічаць і як зрабіць гэта выгадным для ўсіх бакоў.
Другі дзень — пераемнасць і будучыня:
- Дыскусія пра тое, як дасведчаным арганізацыям перадаваць веды новым ініцыятывам;
- Прэзентацыя Канцэпцыі моладзевай палітыкі;
- Праца ў групах, каб прапановы ўдзельнікаў(-ц) трапілі ў дакумент.
Што прапануецца:
Арганізатары(-кі) пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Асабісты ўдзел у Варшаве абодва дні;
- Гатоўнасць актыўна працаваць у дыскусіях і групах.
Калі і дзе: 6–7 лістапада 2026 года, абодва дні з 10:00 да 17:00 (CET), Варшава.
Арганізатары:
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і «Маладая грамада».