Перайсці да асноўнага зместу

Radcliffe Fellowship — гадавая стыпендыя ў Гарвардзе

10 верасня 2026
Cambridge, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна
78 000 USD

Radcliffe Fellowship — дзевяцімесячная рэзідэнтная стыпендыя пры Harvard Radcliffe Institute, якая дае навукоўцам, пісьменнікам(-цам), грамадскім інтэлектуалам(-кам) і мастакам(-чкам) магчымасць працаваць над амбіцыйным праектам, карыстаючыся рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэта.

Стыпендыя Radcliffe Fellowship адкрытая не толькі для творчых дысцыплін — таксама прымаюцца заяўкі ў гуманітарных і сацыяльных навуках, non-fiction і журналістыцы (той самы дэдлайн — 10 верасня 2026 года), а таксама ў навуцы, інжынерыі і матэматыцы (дэдлайн — 1 кастрычніка 2026 года). Гэты пост засяроджаны на патрабаваннях і ўмовах для творчага напрамку (Creative Arts).

Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) і аўтары(-кі) ў галінах кіно і відэа, візуальнага мастацтва, мастацкай прозы, паэзіі, драматургіі і музычнай кампазіцыі, з пацверджаным прафесійным вопытам (патрабаванні адрозніваюцца па дысцыпліне, глядзіце ніжэй).

Патрабаванні па дысцыплінах:

  • Кіно і відэа — значны корпус самастойных работ, паказаных у галерэях, музеях, на фестывалях або тэлебачанні;
  • Візуальнае мастацтва — не менш за 5 гадоў прафесійнай практыкі, удзел у некалькіх групавых выставах і як мінімум дзве персанальныя выставы;
  • Мастацкая проза — апублікаваная кніга, кантракт на выданне або як мінімум тры кароткія публікацыі;
  • Паэзія — як мінімум 20 апублікаваных вершаў або кніга паэзіі за апошнія пяць гадоў, а таксама праца над рукапісам;
  • Драматургія — значны корпус самастойных п'ес, пастаўленых або ўзятых у апцыён;
  • Музычная кампазіцыя — пацверджаны прафесійны ўзровень, гісторыя нядаўніх выкананняў (ступень PhD/DMA пажаданая, але не абавязковая).

Фармат: верасень 2027 — травень 2028 года, Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША. Стыпендыяты(-кі) абавязаны пражываць у рэгіёне Кембрыдж/Бостан на працягу ўсяго перыяду і ўдзельнічаць у штотыднёвых сустрэчах, прафесійных семінарах і мерапрыемствах супольнасці.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 78 000 USD;
  • Дадаткова 5 000 USD на выдаткі па праекце;
  • Магчымая падтрымка на пераезд, жыллё і догляд дзяцей;
  • Медыцынская падтрымка па неабходнасці;
  • Асабісты або студыйны кабінет у Byerly Hall (Radcliffe Yard);
  • Статус visiting fellow з доступам да бібліятэчнай сістэмы і спартыўных аб'ектаў Гарварда.

Для падачы патрэбны:

  • Анкета-заяўка праз анлайн-партал;
  • CV;
  • Праектная прапанова — 1400 слоў (з бібліяграфіяй, калі патрэбна);
  • Узор працы: для візуальнага мастацтва — 12 выяваў і да 3 фрагментаў відэа; для кіно/відэа — да 15 хвілін працы на Vimeo або YouTube; для музычнай кампазіцыі — 1–3 запісы кампазіцый з нотнымі партытурамі (акрамя электроннай/імправізацыйнай музыкі); для прозы/драматургіі/паэзіі — адпаведныя пісьмовыя ўзоры;
  • Кантакты трох рэферэнтаў(-так), якія дашлюць рэкамендацыйныя лісты.

Як падавацца: зарэгістравацца і падаць заяўку праз анлайн-партал Radcliffe Fellowship, абраўшы дысцыплінарны напрамак Creative Arts.

Таймлайн:

  • Дэдлайн падачы — 10 верасня 2026 года, 17:00 па ўсходнім часе ЗША (ET);
  • Апавяшчэнне вынікаў — да канца сакавіка 2027 года;
  • Перыяд стыпендыі — верасень 2027 — травень 2028 года.

Важна: папярэднія стыпендыяты(-кі) Radcliffe (з 1999 года) не могуць падавацца паўторна. Праграма не разлічаная як постдакторская стыпендыя.

Арганізатар: Radcliffe Institute for Advanced Study, Harvard University.