Перайсці да асноўнага зместу

«Разабрацца ў складаным сьвеце» — праграма для беларускай моладзі 18–35 гадоў

30 жніўня 2026
2 верасня — 26 кастрычніка 2026
Літва, Польшча
Анлайн
Бясплатна

Для каго:

  • Беларуская моладзь ва ўзросце 18–35 гадоў, якая знаходзіцца ў Беларусі або па-за яе межамі;
  • Папярэдні досвед у актывізме, грамадскіх ініцыятывах ці адукацыйных праграмах не абавязковы;
  • Важныя цікавасць, гатоўнасць да групавой працы і жаданне лепш разумець сябе і свет вакол;
  • Праграма ідзе цалкам па-беларуску.

Пра праграму: яе робіць каманда з шматгадовым досведам адукацыйнай працы з беларускай моладдзю — раней яны вялі анлайн- і афлайн-праграмы пра грамадзянскі ўдзел, роўнасць, бяспеку і асабістую суб’ектнасць. Гэтым разам яны прапануюць прастору, каб запаволіцца, асэнсаваць уласны досвед і знайсці людзей побач.

Пра што будзе гаворка:

  • Чаму сучасны свет стаў такім складаным — і як у ім не разгубіцца;
  • Як заставацца чалавекам у час палярызацыі і канфліктаў і весці складаныя размовы;
  • Ці могуць правы чалавека быць апорай для разумення таго, што адбываецца з намі і вакол нас;
  • Як мінулае і каланіяльная спадчына ўплываюць на тое, кім мы сябе бачым сёння;
  • Як насамрэч выглядаюць роўныя магчымасці;
  • Калі дзяржава сапраўды можа абмяжоўваць свабоды і дзе праходзіць мяжа;
  • Як распазнаваць маніпуляцыі, ацэньваць рызыкі і дзейнічаць бяспечна;
  • Як выбіраць свае бітвы і разумець, на што варта і не варта траціць сілы;
  • Што можаш зрабіць менавіта ты і якім можа быць твой наступны крок.

Чатыры часткі праграмы:

  • Анлайн-курс — шэсць сустрэч цягам двух месяцаў, па серадах увечары з 2 верасня па 7 кастрычніка 2026 года. Шмат практыкі і абмеркаванняў;
  • Асабістая ментарская падтрымка пасля анлайн-часткі — праца над сваім наступным крокам: асабісты план развіцця, рэалізацыя ідэі, спосабы падтрымаць сваю супольнасць;
  • Афлайн-школа ў Літве або Польшчы, 21–25 кастрычніка 2026 года — праца з рэальнымі сітуацыямі, роўнасцю і недыскрымінацыяй, сучаснымі выклікамі, бяспекай і грамадскім дзеяннем. Плюс адпачынак і час сярод сваіх;
  • Ментарская падтрымка ідэй пасля школы — каб давесці задуму да рэалістычнага і бяспечнага кроку, які мае сэнс для вас і вашага асяроддзя.

Што прапануецца:

  • Дарога, пражыванне і харчаванне падчас афлайн-часткі — за кошт арганізатарак;
  • Ментарская падтрымка на двух этапах;
  • Падтрымка ў атрыманні візы для тых, у каго няма дакумента для ўезду ў ЕС.

Важна:

  • Можна ўдзельнічаць толькі ў анлайн-частцы — гэта асобны варыянт у форме. Калі дакумента для ўезду ў ЕС няма, ёсць таксама варыянт з падтрымкай у атрыманні візы.