Перайсці да асноўнага зместу

re:claim culture 3 — варкшоп пра сацыяльную абарону і аўтарскія выплаты для культурных дзяячак* у Германіі

5 жніўня 2026, 19:00 CEST
6 жніўня 2026, 17:00 — 20:00 CEST
Berlin, Германія
Бясплатна

re:claim culture | Воркшоп #3 прысвечаны тэме сацыяльнай абароны і справядлівых выплат за выкарыстанне твораў. На сустрэчы ўдзельніцы* даведаюцца пра Künstlersozialkasse (KSK), VG WORT і VG Bild-Kunst — інстытуцыі, якія могуць быць важнымі для творчых прафесіяналак* у Германіі. Многія прадстаўніцы* творчых прафесій не ведаюць, што праз гэтыя структуры можна плаціць меншыя ўнёскі на сацыяльнае страхаванне і атрымліваць дадатковыя выплаты за выкарыстанне сваіх твораў.

Для каго: культурныя дзяячкі* з Беларусі і Украіны, якія ўжо працуюць або плануюць пачаць незалежную творчую дзейнасць у Германіі.

Варкшоп будзе карысны аўтаркам*, журналісткам*, мастачкам*, фатографкам*, прадстаўніцам* іншых творчых прафесій і тым, хто хоча лепш зразумець сістэму сацыяльнага страхавання і аўтарскіх выплат у Германіі.

На варкшопе разбяруць:

  • Што такое Künstlersozialkasse (KSK);
  • Як падаць заяўку ў KSK і якія дакументы патрэбныя;
  • Якія фінансавыя перавагі дае KSK;
  • Як праз KSK працуе медыцынскае, пенсійнае і сацыяльнае страхаванне;
  • Якія віды страхавання асабліва важныя для культурных дзяячак*;
  • Што такое VG WORT і VG Bild-Kunst;
  • Хто можа атрымліваць выплаты ад VG WORT і VG Bild-Kunst;
  • Як рэгістравацца і падаваць свае творы для атрымання аўтарскіх выплат;
  • Якіх патрабаванняў трэба трымацца і якіх тыповых памылак варта пазбягаць.

Трэнерка: Таццяна Сталярова

Мовы: украінская, беларуская і нямецкая.

Колькасць месцаў абмежаваная — 8–10 удзельніц*. Для гэтага варкшопу арганізатаркі адкрылі дадатковыя месцы.

Арганізатар: Fem*HUB Bridging Cultures. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Senatsverwaltung für Kultur und Gesellschaftlichen Zusammenhalt Berlin.