Перайсці да асноўнага зместу

Rencontres d'Arles Curatorial Research Fellowship 2027 — 5 000 EUR на даследаванне і магчымая выстава ў Арлі

30 лістапада 2026
Arles, Францыя
Бясплатна
5 000 EUR

Les Rencontres d'Arles — адзін з найбуйнейшых фестываляў фатаграфіі ў свеце. Яго куратарская даследчая стыпендыя (Curatorial Research Fellowship) падтрымлівае адзін новы выставачны праект ад даследавання да магчымай выставы ў Арлі. Стыпендыю падтрымлівае мецэнат Jean-François Dubos.

Для каго:

Куратары(-кі) выставаў, якія хочуць зрабіць новы праект, звязаны з выявай або фатаграфіяй. Заяўку можа падаць адзін куратар(-ка), некалькі суаўтараў(-ак) або калектыў.

Лаўрэат 2025 года — Philippe Baudouin з праектам We are not alone, Alien Images.

Што прапануецца:

Этап 1 — даследаванне (да лета 2027 года)

  • 5 000 EUR куратару(-рцы) — на выдаткі і аўтарскія правы на ўвесь час даследавання;
  • Гэта ганарар (сума брута) за папярэднюю працу і перадачу правоў: ён застаецца за вамі, нават калі праект не ўхваляць або выстава не адбудзецца, а за другі этап дадатковага ганарару не будзе;
  • Шэсць месяцаў на даследаванне, пасля якіх трэба прадставіць мастацкай дырэкцыі фестывалю нататку пра тое, ці рэальны праект і ў якім фармаце яго паказаць.

Этап 2 — вытворчасць (з верасня 2027 года, толькі калі фестываль ухваліць праект)

  • Вытворчы бюджэт 15 000 EUR, якім кіруе сам фестываль: пазыка твораў, іх дастаўка ў Арль і назад, друк, рамы, шпалеры, відэа, страхоўка, запрашэнне куратара(-ркі) і, магчыма, выдаткі мастакоў(-чак) у Арлі падчас тыдня адкрыцця або мантажу;
  • Па-за гэтым бюджэтам фестываль сам пакрывае сцэнаграфію, камунікацыю, мантаж і дэмантаж, ахову.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

На этапе даследавання:

  • Узгадніць бюджэт і графік даследавання з дырэкцыяй Rencontres d'Arles;
  • Цягам шасці месяцаў зрабіць папярэднюю працу над выставай;
  • З верасня да сярэдзіны кастрычніка 2027 года даслаць журы пакет дакументаў і прадставіць яго на сустрэчы з журы — дакладную дату ўзгодняць пазней.

У пакет для журы ўваходзяць:

  • Творчая заява — арыгінальны тэкст пра выбар фатаграфій, да 2 000 знакаў з прабеламі;
  • Выбар твораў, з якіх складаецца выстава;
  • Звесткі пра правы на паказ і рэпрадукцыю абраных твораў;
  • Папярэдні бюджэт па гэтых пазіцыях;
  • Зваротны графік (reverse schedule) — план ад даты выставы назад.

Калі праект ухваляць:

  • Падпісаць з фестывалем новы кантракт;
  • Адабраць творы для выставы і высветліць правы на іх паказ і рэпрадукцыю;
  • Напісаць уступны тэкст да выбару фатаграфій;
  • Быць у Арлі ў тыдзень адкрыцця фестывалю і ўдзельнічаць у экскурсіі па выставе.

Для заяўкі патрэбныя:

Адзін PDF да 10 МБ. Тэксты — па-французску або па-англійску, лепш на абедзвюх мовах. Часткі трэба размясціць у такім парадку:

  • Апісанне выставачнага праекта — да 5 000 знакаў;
  • Спіс твораў і мастакоў(-чак), якіх вы плануеце ўключыць, — вельмі рэкамендуюць дадаць выявы;
  • Папярэдні бюджэт даследавання — у межах 5 000 EUR;
  • Графік даследавання;
  • Папярэдні бюджэт вытворчасці выставы — у межах 15 000 EUR;
  • Біяграфія куратара(-кі) — адукацыя, поўныя кантакты, спіс праектаў і выставаў з апісаннямі (і выявамі — для выставаў); калі вы падаецеся разам або калектывам — біяграфія ўсіх куратараў(-ак) ці калектыву.

Таймлайн:

  • Канец лютага 2027 года — абвяшчэнне пераможцы;
  • Да лета 2027 года — даследаванне;
  • Верасень — сярэдзіна кастрычніка 2027 года — прэзентацыя і ацэнка праекта;
  • Пры ўхваленні — вытворчасць выставы.

Кантакт: Johanna Teston — johanna.teston@rencontres-arles.com, тэл. +33 (0)4 90 96 76 06 (агульны нумар фестывалю).

Арганізатар: Les Rencontres d'Arles, Францыя; пры падтрымцы Jean-François Dubos.

Важна:

  • Калі праект не ўхвалены і вы пакажаце выставу ў іншым месцы, трэба згадаць падтрымку Rencontres d'Arles;
  • Калі праект не ўхваляць, вы можаце зрабіць выставу самастойна і за свой кошт з любым іншым партнёрам;
  • Куратар(-ка) перадае фестывалю правы на паказ і рэпрадукцыю папярэдняй працы, у тым ліку суправаджальнага тэксту, у Францыі і за мяжой, ва ўсіх медыя, якімі карыстаецца фестываль;
  • Куратар(-ка) таксама гарантуе, што трэція асобы не будуць прэтэндаваць на перададзеныя правы.
Rencontres d'Arles Curatorial Research Fellowship 2027 — 5 000 EUR на даследаванне і магчымая выстава ў Арлі — sekktor.online