Перайсці да асноўнага зместу

Асацыяцыя Moulin Blanchard прымае заяўкі на фотарэзідэнцыю Résidence Capsule у Perche-en-Nocé

19 ліпеня 2026
Perche en Nocé, Францыя
Бясплатна
10 000 EUR

Résidence Capsule — творчая фотарэзідэнцыя ад асацыяцыі Moulin Blanchard у межах нацыянальнай праграмы Міністэрства культуры Францыі. Тэма 2026 года — тэрыторыя Perche. Арганізатары шукаюць фотапраект, звязаны з гэтай тэрыторыяй і яе жыхарамі. Прапанова павінна паказваць уласны мастацкі падыход да месца і працаваць з канкрэтнай узроставай групай або сацыяльна-эканамічным сектарам.

Для каго: прафесійныя фатографы(-кі) без узроставых абмежаванняў.

Для ўдзелу патрэбныя:

  • Правы кіроўцы катэгорыі B;
  • Пажадана мець доступ да аўтамабіля;
  • Гатоўнасць працаваць з тэрыторыяй, мясцовымі жыхар(к)амі і канкрэтнай сацыяльнай або ўзроставай групай.

Рэзідэнцыя доўжыцца 2–3 месяцы іпень — лістапад 2026) на месцы. У залежнасці ад праекта перыяд можа быць размеркаваны ў часе.

Праграма спалучае:

  • Творчую працу;
  • Сустрэчу з публікай;
  • Практычны варкшоп, звязаны з пісьмом і тэхнікамі, якія выкарыстоўвае фатограф(-ка);
  • Па магчымасці — выставу ўжо створаных раней прац;
  • Фінальную экранную інсталяцыю ў праграме Moulin Blanchard;
  • Выданне рэзідэнцыйнага дзённіка ў Éditions Lamaindonne.

Прапануецца:

  • Пражыванне для мастака(-чкі);
  • Доступ да срэбна-жэлацінавай фоталабараторыі паводле патрэбаў праекта;
  • Да 450 EUR/месяц на перыяд прысутнасці на месцы;
  • Аўтарскі ганарар 4000 EUR з ПДВ;
  • Вытворчая падтрымка 5500 EUR з ПДВ для выдання рэзідэнцыйнай кнігі;
  • Фіксаваны ганарар 500 EUR з ПДВ за экранную інсталяцыю і паказ-дыскусію ў праграме Moulin Blanchard у 2027 годзе.

Аўтарскі ганарар уключае правы на паказ, рэпрадукцыю для кнігі, сайта і сацсетак Moulin Blanchard, а таксама ўдзел у сустрэчы / лекцыі, двух куратарскіх турах па выставе і варкшопе на адзін або два дні.

Вынік рэзідэнцыі:

  • Экранная інсталяцыя;
  • Паказ і дыскусія ў праграме Moulin Blanchard у 2027 годзе;
  • Рэзідэнцыйны дзённік / кніжнае выданне ад Éditions Lamaindonne.

Для падачы патрэбны:

  • Мастацкае партфоліа: біяграфія, CV, папярэднія працы;
  • Прапанова мастацкага праекта для рэзідэнцыі;
  • Копія правоў кіроўцы.