Перайсці да асноўнага зместу

Résidence EXTRA 2027 — 6 000 EUR і чатыры тыдні ў Бардо на кнігу-аб'ект пра прастору

9 лістапада 2026, 12:00 CET
Bordeaux, Францыя
Бясплатна
6 000 EUR

Résidence EXTRA — штогадовая рэзідэнцыя асацыяцыі EXTRA, якую заснавалі архітэктары(-кі): яна выдае кнігі-аб'екты пра прастору і праводзіць варкшопы. У 2027 годзе рэзідэнцыя пройдзе ў Fabrique POLA ў Бардо.

Усе дакументы — толькі па-французску, і праца з публікай, хутчэй за ўсё, таксама будзе на французскай.

Для каго:

Мастакі(-чкі), архітэктары(-кі), ландшафтныя архітэктары(-кі), урбаністы(-кі), графічныя дызайнеры(-кі), аўтары(-кі) і ўсе прафесіяналы(-кі), якіх цікавіць тэма прасторы. Можна падавацца ўдвух або калектывам, каб пакрыць тры сферы — архітэктуру, выданне і педагогіку.

Фармат:

  • Чатыры тыдні ў суме, якія размяркоўваюцца паміж студзенем і чэрвенем 2027 года па дамоўленасці з EXTRA, пляцоўкай і публікай;
  • Бардо, Францыя, — Fabrique POLA ў квартале La Bastide;
  • Чатыры дні адведзены на сустрэчы з публікай;
  • Апошні тыдзень — прэзентацыя вынікаў.

Тэма:

Рэзідэнцыя даследуе перасячэнне выдання, архітэктуры і педагогікі. Яе мэта — стварыць кнігу-аб'ект (livre-objet), якую потым можна выкарыстоўваць на варкшопах: праз яе людзі адчуваюць прастору — архітэктурную, ландшафтную, графічную або цялесную. Асаблівая ўвага — матэрыяльнасці кнігі і яе пластычнай якасці. Мастацкае і педагагічнае тут непадзельныя: стварэнне чаргуецца з эксперыментамі з публікай.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя 6 000 EUR — за даследаванне, стварэнне і сустрэчы з публікай;
  • Кампенсацыя матэрыялаў — да 500 EUR па чэках;
  • Кампенсацыя дарогі — да 1 000 EUR па чэках (перавага — экалагічнаму транспарту);
  • Жыллё на тыдні рэзідэнцыі (для калектыву — максімум на двух чалавек);
  • Працоўная прастора і рэсурсы Fabrique POLA;
  • Мастацкае суправаджэнне EXTRA ў даследаванні і працы з публікай;
  • Магчымасць выдаць кнігу-аб'ект — па асобнай дамове з EXTRA.

Для калектыву агульная сума ганарару і кампенсацый не змяняецца.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Стварыць кнігу-аб'ект і прапанаваць, як працаваць з ёй з публікай;
  • Самім вызначыць мэтавую публіку — напрыклад, малыя дзеці, школьнікі(-цы), пажылыя людзі;
  • У канцы кожнага працоўнага тыдня дзяліцца матэрыяламі даследавання для камунікацыі;
  • Падрыхтаваць прэзентацыю вынікаў разам з EXTRA — выставу, варкшопы, перформанс, відэа або іншы фармат;
  • Вызваліцца ад іншай працы на перыяды рэзідэнцыі.

Для заяўкі патрэбныя (па-французску, адным файлам да 5 МБ, названым вашым імем або назвай калектыву):

  • Запоўненая форма заяўкі — ёсць у канцы PDF з умовамі(знешні сайт);
  • CV кожнага(-ай) ўдзельніка(-цы) — да двух старонак A4;
  • Партфоліа — да 10 старонак;
  • Апісанне праекта на 2–4 старонкі: тэма даследавання, метад працы, праца з публікай, мэтавая аўдыторыя, ідэальны план-графік.

Праект мусіць быць новым і не мець ранейшай выдавецкай дамовы.

Як падавацца:

Даслаць файл на extra.editeurdespaces@gmail.com да 9 лістапада 2026 года, 12:00 па парыжскім часе (CET).

Адбор:

Заяўкі разгледзіць журы са спецыялістаў(-так) па кнізе, архітэктуры і педагогіцы.

Таймлайн:

Вынікі — у снежні 2026 года.

Кантакт: extra.editeurdespaces@gmail.com, +33 6 64 26 61 17

Арганізатар:

EXTRA — асацыяцыя з Бардо, якую ў 2014 годзе заснавалі архітэктары(-кі). Рэзідэнцыя праходзіць у партнёрстве з Fabrique POLA пры падтрымцы Міністэрства культуры Францыі (DRAC Nouvelle-Aquitaine) і мэрыі квартала La Bastide.