Перайсці да асноўнага зместу

Résidence-mission Photographie Deux Rives — фотарэзідэнцыя ў Францыі з бюджэтам да 18 000 EUR

30 лістапада 2026
Францыя
Бясплатна
18 000 EUR

Résidence-mission Photographie — рэзідэнцыя ў Communauté de communes des Deux Rives на поўдні Францыі (рэгіён Аксітанія). Тэма — «Nos regards font territoire» («Нашы позіркі ствараюць тэрыторыю»): фатаграфія як спосаб назіраць, асэнсоўваць і расказваць пра мясцовасць праз розныя пункты гледжання.

Для каго:

Прафесійныя аўтары(-кі) візуальных твораў (artistes-auteurs), фатографы(-кі) і мастацкія калектывы да трох чалавек, якія працуюць з фатаграфіяй або шырэй — з візуальнымі мастацтвамі, дзе галоўная мова — выява. Фатаграфію можна спалучаць з іншымі дысцыплінамі (тэкстам, ландшафтам, гукам, візуальнымі і лічбавымі мастацтвамі, сцэнічнымі мастацтвамі), калі яна застаецца ў цэнтры праекта.

Абавязковыя ўмовы:

  • Правы кіроўцы і ўласная машына;
  • Добрае валоданне французскай мовай.

Фармат:

10–12 тыдняў, размеркаваныя паміж снежнем 2026 і траўнем 2027 года. Дакладныя даты ўзгадняюць з абраным(-ай) аўтарам(-кай) пры падпісанні дамовы.

Тэма:

Праекты павінны спрыяць назіранню, сустрэчам і эксперыменту і працаваць з ландшафтамі, прыроднай, архітэктурнай і гістарычнай спадчынай і мясцовымі супольнасцямі.

Што прапануецца:

  • Агульны бюджэт рэзідэнцыі да 18 000 EUR з падаткамі;
  • Пражыванне.

Для заяўкі патрэбныя:

Поўны спіс дакументаў (.docx, па-французску)(знешні сайт).

Як падавацца:

Дашліце заяўку электроннай поштай на laurent.demaya@cc-deuxrives.fr.

Арганізатар:

Communauté de communes des Deux Rives у партнёрстве з DRAC Occitanie — рэгіянальным упраўленнем Міністэрства культуры Францыі.