Residences of Change
Title — BE
Residences of Change — рэзідэнцыя пра сцэнічныя мастацтвы і гендарны гвалт у Італіі
Excerpt — BE
IDRA Teatro прымае заяўкі на 31-дзённую рэзідэнцыю ў Брэшыі ў межах Culture Moves Europe. Праграма шукае 5 мастакоў(-чак), калектываў або кампаній, якія працуюць з партысіпатыўнымі практыкамі, сцэнічнымі мастацтвамі і сацыяльным уплывам мастацтва.
Для каго:
Мастакі(-чкі), калектывы і кампаніі ў сферы сцэнічных мастацтваў, якія легальна пражываюць у адной з 40 краін Creative Europe.
Важна: заяўкі ад людзей і калектываў, якія базуюцца ў Італіі, не прымаюцца.
Асабліва вітаюцца:
- Сцэнічныя кампаніі і міждысцыплінарныя калектывы;
- Практыкі(-ні) партысіпатыўнага тэатра;
- Сацыяльна ангажаваныя мастакі(-чкі);
- Аўтары(-кі), якія працуюць з супольнасцямі;
- Візуальныя мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі), гатовыя да міждысцыплінарнай супрацы.
Індывідуальныя заяўкі магчымыя, але арганізатары асабліва заахвочваюць падавацца існыя мастацкія групы і кампаніі з досведам калектыўнай творчасці.
Праграма прысвечаная гендарнаму гвалту і гвалту супраць жанчын. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць, якую ролю сцэнічныя мастацтвы могуць адыграць у працы з гэтай сацыяльнай праблемай.
Рэзідэнцыя будзе сфакусаваная на стварэнні партысіпатыўнай мастацкай рамкі, у якой мастакі(-чкі), супольнасці і аўдыторыі ўзаемадзейнічаюць па-новаму.
Праграма складаецца з 4 этапаў:
1. Даследаванне і слуханне — 8 дзён
Сустрэчы з survivоrs, лакальнымі супольнасцямі, арганізацыямі і экспертамі(-камі), каб зразумець мясцовы кантэкст.
2. Калектыўная мастацкая стратэгія — 8 дзён
Міжнародныя ўдзельнікі(-цы) і лакальныя практыкі(-ні) будуць разам распрацоўваць творчыя падыходы і агульную мастацкую рамку.
3. Сумеснае стварэнне і эксперымент — 12 дзён
Воркшопы, дыскусіі і мастацкія лабараторыі для распрацоўкі і тэставання партысіпатыўнага мастацкага інструмента.
4. Рэалізацыя і далейшае развіццё — 3 дні
Фінальны вынік можа быць пазней развіты і прадстаўлены ў межах Wonderland Festival і іншых міжнародных кантэкстаў.
Што прапануецца:
- Пражыванне на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
- Жылыя прасторы ў пешай даступнасці ад тэатра;
- Абсталяваныя рэпетыцыйныя і воркшоп-прасторы;
- Доступ да тэатральнай інфраструктуры;
- Тэхнічная падтрымка па святле, гуку і вытворчасці;
- Доступ да склада сцэнаграфічных матэрыялаў IDRA;
- Ментарства ад прафесіяналаў(-ак) у партысіпатыўным мастацтве і працы з супольнасцямі;
- Адміністрацыйная і лагістычная падтрымка;
- Сувязі з лакальнымі арганізацыямі, інстытуцыямі і супольнасцямі;
- Доступ да лічбавых інструментаў і платформаў для працы з супольнасцямі.
Фінансавая падтрымка:
- Падтрымка на жыццёвыя выдаткі — 85 EUR/дзень;
- Кампенсацыя дарогі: 400 EUR для маршрутаў да 5000 км або 800 EUR для маршрутаў ад 5000 км;
- Green mobility top-up — 400 EUR, калі адлегласць 600 км і больш і ўдзельнік(-ца) едзе не самалётам;
- OCT/OR top-up — 175 EUR, калі актуальна;
- Family top-up — 200 EUR на дзіця да 18 гадоў;
- Visa top-up — 120 EUR, калі патрэбная віза;
- Падтрымка даступнасці для людзей з інваліднасцю і дадатковымі патрэбамі.
Калі адлегласць менш за 600 км, трэба ехаць экалагічным транспартам — любым, акрамя самалёта, калі няма выключэнняў па даступнасці або геаграфіі.
Калі:
Студзень — люты 2027 года
Працягласць: 31 дзень
Дзе:
IDRA Teatro, Брэшыя, Італія
Дэдлайн:
5 верасня 2026 года
Важныя даты:
- Адкрыццё набору: 6 ліпеня 2026 года;
- Дэдлайн: 5 верасня 2026 года;
- Анлайн-сустрэча з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі): 8 верасня 2026 года;
- Рэзідэнцыя: студзень — люты 2027 года.
Арганізатар:
IDRA Teatro.
Праграма падтрымліваецца Culture Moves Europe, якая фінансуецца Creative Europe і рэалізуецца Goethe-Institut.
https://www.idrateatro.it/2026/07/06/culture-moves-europe-2027-call-for-residents/
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSco0N0vs3O9N-EJ_YhH5yORgcREF346W7392NXMgVisBun8Sg/viewform