Перайсці да асноўнага зместу

(re)union 2027: strictlyworkinprogress — рэзідэнцыя для сцэнічных праектаў у працэсе

11 лістапада 2026, 17:59 WET
25 студзеня — 4 красавіка 2027
Lisbon, Партугалія
Бясплатна
250 EUR

(re)union — біенале сцэнічных мастацтваў у Лісабоне, якое з 2016 года праводзіць культурная асацыяцыя Rede More. Біенале падтрымлівае незалежных мастакоў(-чак), у тым ліку тых, хто толькі пачынае. #strictlyworkinprogress — секцыя біенале для незавершаных прац з выразнай мастацкай задумай: іх паказваюць публіцы, каб праверыць ідэі і атрымаць фідбэк. На шосты выпуск адбяруць тры праекты.

Для каго:

Мастакі(-чкі) сцэнічных мастацтваў на пачатку шляху — у вас павінна быць не больш за дзве прафесійныя працы. Праект, з якім вы падаяцеся, ужо павінен быць у працэсе: сучасны танец і/або міждысцыплінарная практыка.

Што прапануецца:

  • Тыднёвая творчая рэзідэнцыя ў Лісабоне ў адзін з трох перыядаў: 25–29 студзеня 2027 (Estúdios Victor Cordon), 1–5 лютага 2027 (Estúdios Victor Cordon) або 15–19 сакавіка 2027 (Polo Cultural Gaivotas);
  • Арганізацыя і анансаванне нефармальных адкрытых паказаў працэсу на пляцоўках рэзідэнцыі;
  • 250 EUR за тыдзень на вытворчыя выдаткі, лагістыку і штодзённыя выдаткі — грошы выплачваюць удзельніку(-цы) на пачатку рэзідэнцыі;
  • Магчымасць пражывання ў Лісабоне з 14 па 21 сакавіка 2027 года.

Дарогу і пражыванне для тых, хто прыязджае не з Лісабона, зараз гарантаваць не могуць, але арганізатары(-кі) гатовыя шукаць варыянты разам. Пры патрэбе Rede More дасць запрашальны ліст, каб вы маглі падацца па фінансаванне ў мясцовыя ўлады, фонды падтрымкі мастацтва або да спонсараў.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Цалкам прысвяціць праекту абраны тыдзень рэзідэнцыі;
  • Удзельнічаць у штомесячных сустрэчах (анлайн або ўжывую);
  • Падзяліцца даследчым працэсам у канцы рэзідэнцыі ў нефармальным фармаце — напрыклад, праз варкшоп, размову або адкрытую рэпетыцыю;
  • Паказаць кароткую версію працы (да 20 хвілін) у межах шостага выпуску (re)union паміж 19 сакавіка і 4 красавіка 2027 года (дакладная дата пакуль невядомая).

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кароткі матывацыйны ліст;
  • Кароткае апісанне мастацкай прапановы;
  • Спасылкі на матэрыялы — напрыклад, сайт, партфоліа, біяграфію, дадатковую інфармацыю пра праект;
  • Партфоліа і/або CV у PDF (да 1 МБ);
  • Падрабязнае апісанне праекта ў PDF (да 3 старонак).

Вынікі паведамяць па электроннай пошце да канца лістапада 2026 года.

Кантакт: info@rede-more.pt, тэма ліста — «#strictlyworkinprogress 2027».

Арганізатар:

Rede More (Партугалія). Фінансаванне — República Portuguesa (Cultura, Juventude e Desporto) і DGArtes; падтрымка — Alkantara, Câmara Municipal de Lisboa, Polo Cultural Gaivotas Boavista, OPART і Estúdios Victor Cordon.