Перайсці да асноўнага зместу

Рэзідэнцыя для research-based праектаў — Konrad and Paweł Jarodzki artist-in-residence programme

31 ліпеня 2026, 23:59 CEST
21 верасня — 31 кастрычніка 2026
Кшыжова, Польшча
Бясплатна

Krzyżowa Foundation for Mutual Understanding in Europe запрашае мастакоў(-чак) на шасцітыднёвую рэзідэнцыю ў Польшчы. Удзельнікі(-цы) змогуць развіваць даследчыя мастацкія праекты, звязаныя з памяццю, гісторыяй, дэмакратыяй, міграцыяй і сацыяльнымі або экалагічнымі трансфармацыямі.

Для каго: мастакі(-чкі) з краін, якія ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe.

Праграма адкрытая да розных медыя, мастацкіх падыходаў і практык, асабліва тых, што ўважлівыя да сацыяльнага і прыроднага асяроддзя, працуюць з мінулым або эксперыментуюць з будучыняй.

Асабліва вітаюцца тэмы:

  • Памяць і ідэнтычнасць;
  • Грамадзянская адвага і дэмакратыя;
  • Міграцыі і дыялог;
  • Прымірэнне і польска-нямецкая гісторыя;
  • Сацыяльныя і экалагічныя трансфармацыі;
  • Міжкультурныя сувязі і супраца.

Гатовая праектная прапанова не абавязковая: у форме можна апісаць ідэі, пытанні і тэмы, якія вы хацелі б даследаваць падчас рэзідэнцыі.

Прапануецца:

  • Час і прастора для мастацкага даследавання;
  • Пражыванне;
  • Фінансавая падтрымка;
  • Вытворчы бюджэт;
  • Куратарская падтрымка;
  • Магчымасць працаваць у дыялогу з гісторыяй месца і дзейнасцю Фундацыі.