Riddergade AIR 2027 — 3-месячная рэзідэнцыя ў Viborg Kunsthal у Даніі
Viborg Kunsthal — выставачная прастора сучаснага мастацтва ў дацкім горадзе Viborg. Рэзідэнцыя Riddergade AIR працуе з 1994 года і дае мастакам(-чкам) час на развіццё ўласнай практыкі і нетворкінг. Мясцовыя валанцёры(-кі) дапамагаюць з транспартам, арганізуюць экскурсіі і прагулкі па горадзе.
Для каго:
Прафесійныя мастакі(-чкі) з Даніі і з-за мяжы. У CV трэба паказаць хаця б адну выставу ў прафесійным мастацкім кантэксце.
Калі: тры месяцы ў 2027 годзе, Viborg (Данія).
Што прапануецца:
- 5000 DKK ≈ 670 EUR у месяц на дарогу, жыццё і матэрыялы (усяго 15 000 DKK ≈ 2010 EUR за тры месяцы);
- Дадаткова 3000 DKK ≈ 400 EUR на дарогу;
- Пакой у віле 1950-х гадоў за дзве хвіліны пешшу ад кунстхале (шэсць спальняў, дзве гасціныя, кухня і дзве ванныя);
- Дзве студыі і невялікая графічная майстэрня ў віле, а таксама асобная графічная майстэрня;
- Дапамога мясцовых валанцёраў(-ак).
Што чакаецца ад рэзідэнтаў(-ак): паказаць працу ў канцы рэзідэнцыі — праз artist talk і/або адкрытую студыю.
Для заяўкі патрэбны адзін PDF-файл да 10 МБ:
- Матывацыйны ліст — да адной старонкі;
- CV — да адной старонкі, з хаця б адной выставай у прафесійным кантэксце і кантактамі двух прафесіяналаў(-лак), якія могуць даць рэкамендацыю;
- Партфоліа — да 6 выяваў.
Адказ — цягам 10 тыдняў пасля дэдлайну.