Rijksakademie Tech Fellowship Programme — 22 000 EUR для мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак) і творчых практыкаў(-інь) у Нідэрландах
Tech Fellowship Programme у Rijksakademie — гэта гадавая праграма навучання і даследавання для тых, хто хоча развівацца як тэхнічны(-ая) спецыяліст(-ка) побач са сваёй мастацкай практыкай. Праграма спалучае мастацтва і тэхнічную экспертызу, дапамагае захоўваць традыцыйныя рамесныя веды і даследаваць новыя тэхналогіі. Фокус праграмы — рамяство, матэрыялы, тэхнікі, устойлівасць, экалагічны пераход і лічбавізацыя.
Для каго: маладыя і сярэдняга этапу кар’еры мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), творчыя практыкі(-ні), рамеснікі(-цы), рэстаўратары(-кі), кансерватары(-кі), а таксама даследчыкі(-цы) з цікавасцю да мастацтва, матэрыялаў, тэхнік, архіваў і калекцый.
Падавацца могуць кандыдаты(-кі), якія:
- Жывуць і працуюць у Нідэрландах на момант падачы заяўкі і будуць жыць у Нідэрландах у 2027 годзе;
- Зарэгістраваныя як самазанятыя;
- Могуць прысвячаць праграме 4 дні на тыдзень;
- Маюць прасунутыя веды ў сферы рамёстваў, матэрыялаў і / або тэхнік;
- Хочуць працаваць у міжнароднай мастацкай супольнасці, дзяліцца ведамі і падтрымліваць праекты іншых мастакоў(-чак).
Праграма складаецца з дзвюх частак:
- 2 дні на тыдзень — навучанне і праца ў майстэрні;
- 2 дні на тыдзень — уласнае даследаванне.
Цягам года ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць з ментарамі(-камі) і тэхнічнымі спецыялістамі(-камі), вучыцца кансультаваць мастакоў(-чак) па матэрыялах і тэхніках, весці тэхнічную майстэрню, распрацоўваць рашэнні, праводзіць варкшопы і дзяліцца вынікамі даследавання.
Вынікам праграмы стане публічная прэзентацыя і справаздача.
Напрамкі 2027 года:
У 2027 годзе Rijksakademie набірае кандыдатаў(-ак) па 6 напрамках, але ў праграме будзе толькі 5 месцаў. Канчатковыя напрамкі абяруць паводле атрыманых заявак.
1. Экалогія
Для даследавання ўстойлівых матэрыялаў, матэрыялаў на біялагічнай аснове і экалагічных тэхнік у мастацкай практыцы. Гэтая роля не прывязаная да адной канкрэтнай майстэрні.
2. Кераміка
Для кандыдатаў(-ак) з досведам працы з керамікай. Магчымыя тэмы даследавання: шкло ў кантэксце керамічнай майстэрні, супольная праца з глінай, альтэрнатыўныя спосабы абпалу, жыццёвыя цыклы керамічных матэрыялаў і адказнае выкарыстанне рэсурсаў.
3. Бібліятэка і калекцыя
Для мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак), творчых практыкаў(-інь), а таксама даследчыкаў(-ц), мастацтвазнаўцаў, антраполагаў(-інь), сацыёлагаў(-інь) з цікавасцю да мастацтва, архіўных практык і спецыяльных калекцый. Фокус — як зрабіць калекцыю Rijksakademie больш даступнай праз новыя спосабы паказу, дакументавання, апісання працэсаў і працы з дадзенымі.
4. Фарбы, пластык і сінтэтычныя матэрыялы
Для кандыдатаў(-ак), якія маюць досвед працы з фарбамі, пластыкам, гумай, сіліконамі і клеямі. Асобна заахвочваюць падавацца рэстаўратараў(-ак) і кансерватараў(-ак). Фокус даследавання — нетаксічныя, біяраскладальныя і ўстойлівыя альтэрнатыўныя матэрыялы для мастакоў(-чак).
5. Друк
Для мастакоў(-чак) і дызайнераў(-ак) з досведам у друкаваных або фатаграфічных тэхніках. Асабліва запрашаюць тых, хто працуе з шаўкаграфіяй. Будзе плюсам цікавасць да паперы і / або тэкстылю як медыя, а таксама веданне адпаведнага софту і лічбавых працэсаў у сферы друку.
6. Дрэва
Для кандыдатаў(-ак) з досведам працы з дрэвам. Фокус — устойлівыя і арыентаваныя на будучыню падыходы да працы з дрэвам і звязанымі матэрыяламі.
Што прапануецца:
- Гадавая праграма навучання і даследавання ў майстэрнях Rijksakademie;
- Асабістая падтрымка і коўчынг ад ментара(-кі) праграмы;
- Магчымасць наведваць варкшопы, лекцыі і семінары;
- Абмен з іншымі інстытуцыямі, бібліятэкамі, калекцыямі або майстэрнямі;
- Агульная працоўная прастора / офіс з іншымі ўдзельнікамі(-цамі);
- Кампенсацыя 22 000 EUR за 11 месяцаў на падставе інвойсаў.
Крытэрыі адбору:
• Мастацкія і тэхнічныя веды кандыдата(-кі);
• Якасць даследчай прапановы;
• Матывацыю праводзіць і дакументаваць даследаванне;
• Жаданне пашыраць уласныя веды;
• Гатоўнасць падтрымліваць працу іншых мастакоў(-чак);
• Патэнцыйны ўнёсак у адпаведную сферу.
Калі: cтудзень — снежань 2027 года.
Інтэрв’ю пройдуць у Rijksakademie ў Амстэрдаме на тыдні 21–25 верасня 2026 года. Планаваныя даты:
• Eco Fellow і Paint and Plastics — 21 верасня;
• Ceramics і Wood — 22 верасня;
• Library and Collection і Print — 23 верасня.