RiT2 Open Call #4 Relational Realities — XR-рэзідэнцыя з Beta Festival і грантам 15 000 EUR
Relational Realities — чацвёртая калектыўная рэзідэнцыя еўрапейскага праекта Realities in Transition 2 – Unwritten Worlds, які фінансуе Creative Europe. Яе прымае ірландскі фестываль мастацтва і тэхналогій Beta Festival.
Арганізатары(-кі) запрашаюць мастакоў(-чак), тэхнолагаў(-гінь), сторытэлераў(-ак), інжынераў(-ак), хакераў(-ак) і дызайнераў(-ак) — людзей, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, тэхналогій і апавядання.
Падавацца могуць тыя, хто:
- Пастаянна жыве ў краіне ЕС або ў краіне, асацыяванай з праграмай Creative Europe (Ісландыя, Нарвегія, Ліхтэнштэйн, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Грузія, Косава, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія, Украіна, Малдова, Арменія, Туніс);
- Мае 18 гадоў і больш;
- Можа працаваць і ездзіць па Еўропе;
- Свабодна размаўляе і піша па-англійску;
- Можа выстаўляць рахункі (інвойсы);
- Даступны(-ая) ва ўсе даты праграмы.
Не могуць падавацца:
- Тыя, хто ўжо атрымаў грант у першым выпуску праекта (RiT1);
- Людзі, звязаныя з партнёрамі кансорцыума Realities in Transition або іх афіляванымі арганізацыямі, — супрацоўнікі(-цы) і пастаянныя суаўтары(-кі);
- Тыя, хто знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі або каму паводле нацыянальнага ці еўрапейскага права нельга атрымліваць фінансаванне ЕС.
Можна падацца на некалькі адкрытых набораў RiT2, але грант даюць толькі ў адной праграме. Асабліва чакаюць заявак ад ЛГБТКІА+ людзей, людзей з інваліднасцю і з розных культурных асяроддзяў. Калі анлайн-форма вам не падыходзіць, арганізатары(-кі) прапануюць напісаць ім і адаптаваць працэс падачы.
Фармат:
- Гібрыдная рэзідэнцыя на 6 месяцаў, сакавік – жнівень 2027 года: 4 месяцы анлайн і 2 месяцы ачна;
- Афлайн-частка — у Beta Festival у Дубліне (Ірландыя), травень – чэрвень 2027 года;
- Test Lab — невялікі публічны паказ твора ў працэсе для мясцовай мастацкай і прафесійнай супольнасці — у чэрвені 2027 года;
- Прэм'ера гатовага твора — на Beta Festival у лістападзе 2027 года;
- Медыум: XR, інтэрактыўныя і шматкарыстальніцкія асяроддзі;
- Мова працы — англійская.
Тэма:
Рэзідэнцыя прапануе глядзець на тэхналогіі праз сувязі, якія яны ствараюць і руйнуюць: паміж людзьмі, штучным інтэлектам і жывым светам. Удзельнікі(-цы) могуць даследаваць матэрыяльную і экалагічную інфраструктуру «нематэрыяльных» тэхналогій або тое, як лічбавыя сістэмы мяняюць уяўленні пра ўплыў, клопат і суіснаванне. Асобная лінія — дэкаланіяльны погляд на ідэю тэхналагічнага прагрэсу і на стаўленне да зямлі, рэсурсаў і ведаў. У Ірландыі гэтыя пытанні асабліва адчувальныя: тут гісторыя зямлі, мовы і эксплуатацыі рэсурсаў сустракаецца з глабальнай тэхіндустрыяй і яе патрэбай у энергіі і вадзе.
Што прапануецца:
- Грант 15 000 EUR кожнаму(-ай) з трох абраных удзельнікаў(-ц): у яго ўваходзяць ганарар, дарога, пражыванне і выдаткі на жыццё на ўвесь час рэзідэнцыі. Выплата трыма часткамі: 7 000 EUR пасля падпісання дамовы, 4 000 EUR пасля Test Lab і 4 000 EUR у канцы рэзідэнцыі;
- Вытворчыя выдаткі — да 5 000 EUR, іх пакрывае Beta Festival; канчатковы бюджэт абмяркоўваюць удзельнікі(-цы), creative technologist і фестываль;
- Beta Festival таксама аплачвае Test Lab і першы паказ твора;
- Праца ў групе з creative technologist, якога падбірае фестываль пад склад каманды;
- Ментарская праграма: медыяцыя XR-досведу, этыка і інклюзія; гібрыдныя прасторы і калектыўнае ўзаемадзеянне; даступнасць XR-твораў; шлях ад вытворчасці да распаўсюду; бізнес-мадэлі для калектыўных твораў; XR, этыка і экалогія;
- Падтрымка ў распаўсюдзе твора пасля рэзідэнцыі.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Працаваць разам з двума іншымі мастакамі(-чкамі) і creative technologist над адным калектыўным творам — у цэнтры не асабісты праект, а ўклад у агульны працэс;
- Удзельнічаць ва ўсіх этапах паводле графіка;
- Выставіць асобны рахунак на кожную з трох выплат гранту.
Для заяўкі патрэбныя:
- CV;
- Партфоліа (спасылка або PDF);
- Відэа да 2 хвілін: чаму вы падаяцеся і што можаце ўнесці ў праект — навыкі, вопыт, свой погляд;
- Адказы на пытанні пра ваш тэхнічны досвед і адзін ці некалькі прыкладаў калектыўнай або міждысцыплінарнай практыкі;
- Бюджэтная прапанова: як вы плануеце размеркаваць сродкі на прататыпаванне і вытворчасць, дарогу, пражыванне і жыццё.
Адбор:
- Спачатку Beta Festival правярае адпаведнасць умовам, тэме і медыуму, а таксама гатоўнасць працаваць у камандзе;
- 20 заявак падрабязна разглядае журы: каманда фестывалю і двое мастакоў(-чак), якія ўдзельнічалі ў RiT1;
- Шасцёра кандыдатаў(-ак) з кароткага спіса запросяць на анлайн-варкшоп для знаёмства і фармавання каманды;
- Пасля варкшопа фестываль абірае трох удзельнікаў(-ц).
Кантакт: Sophie Delaney, крэатыўная прадзюсарка Beta Festival — Sophie@betafestival.ie.
Арганізатар:
Realities in Transition 2 – Unwritten Worlds — праект пра пашыраную рэальнасць (XR), які фінансуе праграма Creative Europe. Ён праводзіць пяць калектыўных рэзідэнцый у партнёрскіх інстытуцыях: V2_ (Ратэрдам), MEET (Мілан), L.E.V. Festival (Хіхон / Мадрыд), Beta Festival (Дублін) і Chroniques (Марсэль). Гэтую рэзідэнцыю прымае Beta Festival — ірландскі фестываль мастацтва і тэхналогій.