Rotterdam Photo 2027 прымае здымкі і фотапраекты з усяго свету
Rotterdam Photo — фотафестываль у Ратэрдаме. Тэма выпуску 2027 года — «Vibrance – The Pulse Of A Living World». Можна падавацца адразу ў некалькі катэгорый, кожную заяўку разглядаюць асобна.
Для каго:
- Single Image і Projects — фатографы(-кі), мастакі(-чкі) і візуальныя аўтары(-кі) з усяго свету, як прафесіяналы(-кі), так і аматары(-ркі);
- Dutch Talent Project Grants — толькі тыя, хто базуецца ў Нідэрландах, вучыцца там або скончыў(-ла) там навучанне: студэнты(-кі) 3–4 курса фотааддзяленняў мастацкіх акадэмій, выпускнікі(-цы) з 2022 года і аматары(-ркі) з досведам не больш за 5 гадоў;
- Узрост — ад 16 гадоў.
Што прапануецца:
- Single Image — абраныя здымкі надрукуюць фарматам 2,5 × 2,5 м і змесцяць на кантэйнерных канструкцыях на тэрыторыі фестывалю. Вытворчасць цалкам пакрывае фестываль;
- Projects — асобная экспазіцыйная прастора ў кантэйнерным мястэчку фестывалю з куратарскай свабодай. Працы можна прадаваць, камісію фестываль не бярэ;
- Dutch Talent Project Grants — пяць аўтараў(-рак) атрымаюць вытворчы грант 3000 EUR, куратарскую падтрымку, асобную прастору і паказ падчас Rotterdam Art Week (17–21 сакавіка 2027 года);
- Усім абраным — прамоцыя праз LensCulture, Dodho Magazine і All About Photo, удзел у Rotterdam Photo Talks і нетворкінгу, згадка ў праграме і публікацыях фестывалю.
Кошт удзелу:
- Single Image — 19 EUR за кожны здымак;
- Projects — 35 EUR за заяўку;
- Dutch Talent Project Grants — бясплатна.
Крытэрыі адбору:
Працы ацэньвае камісія з фатографаў(-ак), куратараў(-ак) і экспертаў(-ак) галіны: глядзяць на візуальную і канцэптуальную моц, арыгінальнасць, адпаведнасць тэме, а для праектаў — і на тое, ці падыходзяць яны для паказу ў публічнай прасторы.