SAND 30 — літаратурна-мастацкі часопіс шукае эксперыментальныя працы
SAND Literature & Art прымае паэзію, прозу, creative nonfiction, пераклады і візуальнае мастацтва. Рэдакцыя шукае працы, якія эксперыментуюць з формай, мовай і тэмай, а таксама галасы, недастаткова прадстаўленыя ў еўрапейскім выдавецкім полі.
Для каго: для аўтараў(-ак), паэтаў(-так), перакладчыкаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак).
Асабліва вітаюцца заяўкі ад LGBTQIA+.людзей, жанчын, небінарных асоб, Black, Indigenous і People of Color, мусульман(-ак), габрэяў(-як), людзей з інваліднасцю, нейрадывергентных людзей, прадстаўнікоў(-ц) рабочага класа, мігрантаў(-ак), людзей без грамадзянства і іншых груп, недастаткова прадстаўленых у асноўнай еўрапейскай выдавецкай сферы.
Якія працы прымаюцца:
- Раней неапублікаваная паэзія;
- Кароткая проза і флэш-фікшн;
- Creative nonfiction і флэш-нарысы;
- Пераклады на англійскую мову, у тым ліку self-translations;
- Візуальнае мастацтва: фатаграфія, малюнак, жывапіс, друк, скульптура, інсталяцыя, перформанс, кадры з фільмаў і відэа, а таксама міждысцыплінарныя працы.
SAND цікавыя працы, якія рызыкуюць, эксперыментуюць і парушаюць чаканні. Перавага аддаецца асабістым, нестандартным, адчувальным і фармальна смелым творам, што працуюць з новымі формамі, перспектывамі і галасамі.
Важна:
Часопіс не прымае працы, якія цалкам або пераважна створаныя ШІ. Выкарыстанне ШІ ці іншых нестандартных тэхналогій трэба пазначыць у заяўцы.
Заяўку можна падаць адзін раз у кожнай катэгорыі, але можна падавацца ў некалькіх жанрах.
Прыём паэзіі і прозы можа закрыцца раней за дэдлайн праз ліміт заявак.
Ганарар: звычайна ад 20 да 40 еўра, у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў часопіса.
Кошт падачы:
3 еўра для паэзіі, прозы і creative nonfiction. Для тых, для каго гэты кошт стварае фінансавую перашкоду, даступная бясплатная падача.
Падача візуальнага мастацтва бясплатная.