Перайсці да асноўнага зместу

Schaufler Residency@TU Dresden 2027 — паўгадовая рэзідэнцыя на стыку мастацтва і навукі

9 лістапада 2026
Dresden, Германія
18 000 EUR

Schaufler Lab@TU Dresden — сумесны праект TUD Dresden University of Technology і THE SCHAUFLER FOUNDATION, які з 2019 года даследуе сувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам. Рэзідэнцыя працуе пры Kustodie — універсітэцкім аддзеле навуковай спадчыны і калекцый. Тэма трэцяй фазы праграмы (2027–2030) — «Energy Cultures in Transition»: як формы энергіі і энергетычныя пераходы ўплываюць на культурныя практыкі, каштоўнасці, адносіны ўлады, сувязі з асяроддзем і ўяўленні пра будучыню — і як яны самі змяняюцца пад уплывам гэтых сіл.

Для каго:

Для мастакоў(-чак) і мастацкіх калектываў, якія міжнародна актыўныя і працуюць у медыямастацтве, канцэптуальным мастацтве, перформансе або сумежных сферах. Чакаюць, што вы:

  • Ужо рэалізавалі значныя міжнародныя праекты і ўдзельнічалі ў вядомых міжнародных выставах;
  • Маеце ясную ўласную мастацкую пазіцыю;
  • Цікавіцеся TUD як навуковай установай і яе культурным, палітычным і сацыяльным кантэкстам;
  • Гатовыя да абмену паміж мастацкім і навуковым даследаваннем і да працы ў міждысцыплінарных камандах;
  • Свабодна размаўляеце па-нямецку або па-англійску.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя 3000 EUR нета ў месяц на 6 месяцаў;
  • Студыя ў кампусе TUD;
  • Дапамога з кантактамі з даследчыкамі(-цамі) TUD і доступ да гуманітарных, прыродазнаўчых і інжынерных навук для сумеснага мастацкага даследавання;
  • Персанальная выстава ў University Gallery TUD восенню 2027 года;
  • Вытворчы грант да 10 000 EUR на выставу;
  • Дапамога ў пошуку жылля — аплата пражывання і дарогі ў апісанні не згадваецца.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Рэалізаваць прапанаваны праект з красавіка 2027 года разам з Schaufler Kolleg@TU Dresden і даследчыкамі(-цамі) TUD;
  • Быць на месцы ў Дрэздэне — па дамоўленасці з арганізатарамі;
  • Удзельнічаць у лекцыях, размовах і варкшопах Schaufler Lab@TU Dresden, а таксама ў супрацы з Дрэздэнскай акадэміяй мастацтваў (Dresden University of Fine Arts);
  • Падрыхтаваць персанальную выставу восенню 2027 года.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая форма заяўкі;
  • CV (да 2 старонак);
  • Партфоліа;
  • Апісанне праекта (да 10 000 знакаў з прабеламі);
  • План праекта і таймлайн з імёнамі магчымых партнёраў(-ак) у TUD;
  • 3-хвіліннае відэа пра праект і пра сябе;
  • Рэкамендацыйны ліст, не старэйшы за 6 месяцаў.

Мова заяўкі — англійская або нямецкая. Разглядаюць толькі поўныя заяўкі.

Як падавацца:

Даслаць усе дакументы адным PDF-файлам на kustodie@tu-dresden.de з тэмай ліста «Schaufler Residency@TU Dresden_Прозвішча». Іншыя матэрыялы поштай дасылаць не трэба. Падрабязнасці — у афіцыйным тэксце open call (PDF).

Кантакт: пытанні пра падачу — Kirsten Vincenz (kirsten.vincenz@tu-dresden.de) і Gwendolin Kremer (gwendolin.kremer@tu-dresden.de).

Арганізатар: Schaufler Lab@TU Dresden — TUD Dresden University of Technology і THE SCHAUFLER FOUNDATION.

Schaufler Residency@TU Dresden 2027 — паўгадовая рэзідэнцыя на стыку мастацтва і навукі — sekktor.online