Schloss Bröllin — рэзідэнцыі для груп у сферы сцэнічных мастацтваў
Schloss Bröllin адкрыў набор на рэзідэнцыі 2027 года для груп, якія працуюць у сцэнічных мастацтвах — з фокусам на танец, перформанс і сучасны цырк. Рэзідэнцыя доўжыцца 1–2 тыдні і ўключае працоўныя прасторы, пражыванне, вегетарыянскае харчаванне і магчымую частковую падтрымку на дарогу.
Для каго:
Групы ў сферы сцэнічных мастацтваў, якія працуюць на рэгіянальным, нацыянальным або міжнародным узроўні.
Асноўны фокус праграмы:
- танец;
- перформанс;
- сучасны цырк.
Падавацца могуць групы, якія:
- працуюць над новай пастаноўкай з ужо пацверджаным або яшчэ pending фінансаваннем;
- хочуць развіць або аднавіць ужо існуючы праект;
- знаходзяцца ў даследчай або exploratory phase і маюць патрэбу ў часе для мастацкага развіцця.
Пра рэзідэнцыю:
Schloss Bröllin — рэзідэнцыйная прастора ў Германіі, якая прапануе групам у сферы сцэнічных мастацтваў час і месца для канцэнтраванай працы ў прыродным асяроддзі.
Праграма падтрымлівае як працу над новымі пастаноўкамі, так і развіццё ўжо існуючых праектаў або даследчую фазу, калі групе патрэбныя ўмовы для эксперыменту, рэпетыцый і супольнай працы.
Што прапануецца:
Рэзідэнцыя доўжыцца ад 1 да 2 тыдняў.
Праграма ўключае:
- рэпетыцыйныя і працоўныя прасторы — студыі і outdoor areas;
- базавае тэхнічнае абсталяванне;
- пражыванне ў single, twin або shared rooms — у залежнасці ад даступнасці;
- харчаванне ад castle kitchen — вегетарыянскае;
- частковую падтрымку на дарогу — паводле дамоўленасці і пры наяўнасці сродкаў.
У канцы рэзідэнцыі можа адбыцца публічная або ўнутраная прэзентацыя вынікаў — у фармаце, узгодненым з групай.
Перыяд рэзідэнцый:
Рэзідэнцыі будуць праходзіць з траўня да верасня 2027 года.
Канкрэтныя даты ўзгадняюцца з адабранымі групамі і пасля пацверджання становяцца абавязковымі.
Важна:
Заезды немагчымыя з 1 да 15 жніўня 2027 года.
Крытэрыі адбору:
Незалежнае экспертнае журы будзе ацэньваць заяўкі паводле наступных крытэрыяў:
- мастацкая якасць і арыгінальнасць праекта;
- рэалістычнасць праекта і яго патэнцыял для далейшага развіцця;
- папярэдняя мастацкая практыка групы;
- значэнне рэзідэнцыі ў Schloss Bröllin для цяперашняга праекта або працоўнай фазы.
Outreach-ініцыятывы або сувязь з рэгіёнам Vorpommern вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковай умовай.
Для заяўкі патрэбныя:
Поўнасцю запоўненая анлайн-форма і ўсе патрабаваныя дакументы.
Заяўку можна падаць па-нямецку або па-англійску.
Рашэнне журы плануюць абвясціць у канцы лістапада 2026 года.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму:
https://broellin.de/residency-online-form/
Старонка open call:
https://broellin.de/open-call-eng/
Дадатковая інфармацыя:
https://www.broellin.de/residenzprogramm
Рэзідэнцыйная праграма фінансуецца Міністэрствам навукі, культуры, федэральных і еўрапейскіх спраў Mecklenburg-Vorpommern і раёнам Vorpommern-Greifswald, а таксама суфінансуецца Еўрапейскім Саюзам.