Перайсці да асноўнага зместу

Schloss Bröllin — рэзідэнцыі для груп у сферы сцэнічных мастацтваў

1 кастрычніка 2026
Германія
Бясплатна

Schloss Bröllin — рэзідэнцыйная прастора ў Германіі, якая прапануе групам у сферы сцэнічных мастацтваў час і месца для канцэнтраванай працы ў прыродным асяроддзі. Праграма падтрымлівае як працу над новымі пастаноўкамі, так і развіццё ўжо існуючых праектаў або даследчую фазу, калі групе патрэбныя ўмовы для эксперыменту, рэпетыцый і супольнай працы.

Для каго: групы ў сферы сцэнічных мастацтваў, якія працуюць на рэгіянальным, нацыянальным або міжнародным узроўні.

Асноўны фокус праграмы:

  • танец;
  • перформанс;
  • сучасны цырк.

Падавацца могуць групы, якія:

  • Працуюць над новай пастаноўкай з ужо пацверджаным або яшчэ pending фінансаваннем;
  • Хочуць развіць або аднавіць ужо існуючы праект;
  • Знаходзяцца ў даследчай або exploratory phase і маюць патрэбу ў часе для мастацкага развіцця.

Рэзідэнцыя доўжыцца ад 1 да 2 тыдняў.

Прапануецца:

  • Рэпетыцыйныя і працоўныя прасторы — студыі і outdoor areas;
  • Базавае тэхнічнае абсталяванне;
  • Пражыванне ў single, twin або shared rooms — у залежнасці ад даступнасці;
  • Харчаванне ад castle kitchen — вегетарыянскае;
  • Частковую падтрымку на дарогу — паводле дамоўленасці і пры наяўнасці сродкаў.

У канцы рэзідэнцыі можа адбыцца публічная або ўнутраная прэзентацыя вынікаў — у фармаце, узгодненым з групай.

Перыяд рэзідэнцый:

Рэзідэнцыі будуць праходзіць з траўня да верасня 2027 года. Канкрэтныя даты ўзгадняюцца з адабранымі групамі і пасля пацверджання становяцца абавязковымі.

Незалежнае экспертнае журы будзе ацэньваць заяўкі паводле наступных крытэрыяў:

  • Мастацкая якасць і арыгінальнасць праекта;
  • Рэалістычнасць праекта і яго патэнцыял для далейшага развіцця;
  • Папярэдняя мастацкая практыка групы;
  • Значэнне рэзідэнцыі ў Schloss Bröllin для праекта або працоўнай фазы.